Матыкальскі сельсавет
Матыка́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Вялікія Матыкалы. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 8 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цюхініцкага сельсавета, у склад Чарнаўчыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вістычы, Вулька, Вялікія Сухарэвічы, Казловічы і Смуга), у склад Клейнікаўскага сельсавета — 4 населеныя пункты (Кацельня Баярская, Коладна, Церабунь і Шумакі)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Матыкальскага сельсавета было 16 населеных пунктаў[2]. СкладУ склад сельсавета ўваходзяць 19 населеных пунктаў: НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 6568 чалавек[3], з іх 82,7 % — беларусы, 9,1 % — рускія, 6,1 % — украінцы, 0,9 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 7895 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia