Уладзімір Дзянісавіч Сядзельнік
Уладзімір Дзянісавіч Сядзельнік (30 лістапада 1935, в. Запясочча Тураўскага раёна, цяпер Жыткавіцкі раён — 13 снежня 2016, Масква) — літаратуразнавец-германіст, спецыялізаваўся на швейцарскай, аўстрыйскай і нямецкай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар, член Саюза пісьменнікаў Расіі, Асацыяцыі перакладчыкаў, Саюза германістаў Расіі[2], Заслужаны работнік асветы РСФСР, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага[3]. Дзядзька гісторыка Андрэя Катлярчука[крыніца?]. БіяграфіяНарадзіўся ў в. Запясочча Тураўскага раёна (на той час вёска фактычна злілася з Туравам). Бацька працаваў шафёрам у запясоцкім калгасе «Перамога». Маці Хрысціна скончыла сярэдняю школу ў Тураве, добра ведала нямецкаю мову, да 1941 года працавала брыгадзірам у калгасе, засядацелям народнага суда. У чэрвені 1941 года бацька мабілізаваны ў РСЧА, маці пайшла ў Тураўскі партызанскі атрад, які размяшчаўся за Прыпяццю каля Поўчына. На заданні па зборы разведзвестак Хрысціна трапіла ў засаду, але ўцякла праз балоты, застудзілася і памерла. Час акупацыі хлопчык жыў у сваякоў у Запясоччы. Пасля вайны бацька стварыў новую сям’ю. Па сканчэнні 7-гадовай беларускай школы ў Запясоччы, Уладзімір завербаваны вучыцца ў школу ФЗН Балтыйскага завода , якую скончыў на выдатна. Паступіў на рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава, скончыў яго ў 1962 годзе, затым аспірантуру пры кафедры замежнай літаратуры МДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчасць Германа Гесэ ў 20-я гады» (1967). У 1966—1988 гадах працаваў у Арэхава-Зуеўскім педагагічным інстытуце — выкладчык нямецкай мовы, прафесар, пэўны час загадчык кафедрай рускай і замежнай літаратуры[4]. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Швейцарскі раман першай паловы XX стагоддзя (1890-я гг. — 1945): шляхі рэалізму і рух жанру»[5]. З 1988 года пачаў працаваць у ІСЛІ імя А. М. Горкага АН СССР, станам на 2013 год — в.аб. галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела літаратур Еўропы і Амерыкі Навейшага часу. У 1994—2005 гадах паралельна працаваў прафесарам кафедры замежнай літаратуры на філалагічным факультэце МДУ[4]. Амаль кожны адпачынак праводзіў у Тураве, жыў у турыстычнай палатцы на беразе Прыпяці. Захапляўся рыбалкай. ДзейнасцьНавуковыя інтарэсы: гісторыя нямецкамоўнай літаратуры XX ст. (Швейцарыя, Аўстрыя, Германія); праблемы мадэрнізму і авангардызму ў літаратуры XX ст.; праблема літаратурных узаемадзеянняў. Падтрымліваў навуковыя сувязі з германістамі БССР. Пад яго рэдакцыяй выйшлі трохтомная «Гісторыя швейцарскай літаратуры» (2002—2005), двухтомная «Гісторыя аўстрыйскай літаратуры XX стагоддзя»[6][7] (2009—2010) і першы том «Гісторыі літаратуры Германіі XX стагоддзя» (2016)[8]. Уладзімір Сядзельнік — аўтар больш за 400 навуковых артыкулаў, апублікаваных у расійскіх і замежных энцыклапедыях, у т.л. «Кароткай літаратурнай энцыклапедыі», «Энцыклапедычным слоўніку экспрэсіянізму» (2008), і калектыўных акадэмічных выданнях, у т.л. «Гісторыі літаратуры ФРГ» (1980), «Гісторыі літаратуры ГДР» (1982), «Гісторыя сусветнай літаратуры», а таксама ў вядучых філалагічных часопісах[4]. Перакладаў на рускую творы нямецкамоўных пісьменнікаў, у т.л. Карла Шпітэлера, Германа Гесэ, Фрыдрыха Дзюрэнмата, Роберта Вальзера, Франка Ведэкінда і многіх іншых[4], быў укладальнікам зборнікаў класічнай і папулярнай нямецкамоўнай мастацкай прозы і паэзіі[2]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia