Заслучна
Заслу́чна[1] (трансліт.: Zaslučna, руск.: Заслучно) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні. У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец). ГісторыяУ 19 стагоддзі вёска — прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Камяніца Біскупская, які належаў графіні Красінскай. У 1870 годзе адносілася да Біскупска-камяніцкай сельскай грамады. У 1905 годзе ў Камянец-Жыровіцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia