Забалацце (Брэсцкі раён)
За́балацце[1] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на аўтадарозе Малыя Радванічы—Брэст, на захадзе меліярацыйныя каналы. У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод „Мухавец“» (цэнтр — пас. Мухавец). ГісторыяУ пісьмовых крыніцах XVI стагоддзя згадваецца ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1589 годам упамінаецца ў сувязі з «наездамі на сяло». Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1870 годзе вёска адносілася да Забалацкай сельскай грамады. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1905 годзе непадалёку ад вёскі размяшчаўся фальварак. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну ў Забалацці дзейнічала падпольная антыфашысцкая ячэйка. Вясковая моладзь на чале з У. І. Стэльмашук сабрала для партызан шмат зброі, у т.л. 5 аўтаматаў, 4 ручныя кулямёты, 30 вінтовак. За годы вайны загінулі 20 вяскоўцаў. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia