Камяніца Жыравецкая
Камяні́ца Жыраве́цкая[2] (трансліт.: Kamianica Žyravieckaja, руск.: Каменица Жировецкая) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 12 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на поўдні — р. Каменка (прыток р. Мухавец), на аўтадарозе Брэст—Вялікія Радванічы. У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец). ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядома з 16 стагоддзя як сяло — уласнасць зямян у Берасцейскім павеце Троцкага ваяводства ВКЛ. У 1510 годзе вялікі князь ВКЛ Жыгімонт I Стары зацвердзіў сяло Жыровічы з Камяніцай за магнатам Л. Храбтовічам. З 1566 года ў Берасцейскім ваяводстве ВКЛ, уладанне каталіцкай царквы, з 1781 годзе — брэсцкага падкаморыя Выганоўскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1838 годзе Выганоўскім тут пабудавана драўляная царква са званіцай. У 1861 годзе вёска ў складзе маёнтка Камяніца. У гэтым годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1881 годзе тут знаходзіцца валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, карчма. Працавала народнае вучылішча, у якім вучыліся 57 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. У 1890 годзе маёнтак Камянец-Жыровецкі (ён жа Чырвоны Двор) належаў М. Татарскаму. У 1886 годзе цэнтр Камянец-Жыровецкай воласці Брэсцкага павета, у якую ўваходзілі 19 сёл з 327 дварамі. У 1897 годзе праваслаўная царква, валасное праўленне, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма. У 1898 годзе ў маёнтку дзейнічаў цагельны завод (16 рабочых). У 1905 годзе сяло ў Брэсцкім павеце; працаваў валасны сельскі фельчар, размяшчаліся ўчасткі: паліцэйскіх ураднікаў, кватэра якіх знаходзілася ў Гершонах, судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі, адзін раз у год працаваў прызыўны ўчастак. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр Камянец-Жыровецкай гміне Брэст-Літоўскага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Жыравецкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну 7 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 — у партызанах. 20 верасня 1971 года Жыравецкі сельсавет перайменаваны ў Мухавецкі, цэнтр перанесены ў пасёлак Мухавец[3]. У 1976 годзе да вёскі далучана вёска Кунахі[4]. Насельніцтва
Інфраструктура
Славутасці
Старачаная спадчына
Вядомыя асобыУ вёсцы пахаваны беларускі мастак Мікалай Міхайлавіч Селяшчук (1947—1996) і беларуская пісьменніца Валянціна Міхайлаўна Кукса (1951—2014). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia