Падлессе Камянецкае
Падле́ссе Камяне́цкае[1] (трансліт.: Padliessie Kamianieckaje, руск.: Подлесье Каменецкое) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, на ўсходзе меліярацыйныя каналы, на захадзе — р. Каменка (прыток р. Мухавец). У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец). ГісторыяУ 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Камяніца Біскупская. У 1858 годзе ўласнасць графіні Краснінскай. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады. У 1886 годзе дзейнічала царкоўна-прыходская школа, карчма. У 1905 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі вёску. У студзені 1949 года арганізаваны першы калгас, які аб'яднаў 37 гаспадарак. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia