Сенічанята
Сенічаня́та[1] (трансліт.: Sieničaniata, руск.: Сениченята) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 38 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Моўчадзь на лініі Баранавічы—Ліда. ГісторыяУ 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавала народнае вучылішча. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 22 вяскоўцы. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia