Курасоўшчына (жылы раён, Мінск)
Курасо́ўшчына — жылы раён у паўднёва-заходняй частцы Мінска ў Кастрычніцкім раёне горада паміж МКАД на поўдні і далінай ракі Лошыца і Лошыцкім вадасховішчам на поўначы. З паўночнага-захада мяжуе з жылым раёнам Брылевічы, а з поўдня — з прамзонай. Кампазіцыйны цэнтр раёна — плошча Казінца, створаная на перакрыжаванні вуліц Казінца і Каржанеўскага. Тры кварталы займаюць мікрараёны, чацвёрты — карпусы навукова-вытворчага аб'яднання «Інтэграл». Асноўныя вуліцыІнфраструктураГрамадская інфраструктураУ жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. Раён абслугоўвае 29-я гарадская паліклініка і 11-я гарадская клінічная бальніца. У жылым раёне размешчаны 5 устаноў сярэдняй адукацыі і Мінскі дзяржаўны каледж электронікі. У жылым раёне знаходзіцца бібліятэка ім. І. С. Лупіновіча і гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна». Гандлёвыя плошчы (найбольшыя) прадстаўлены: рынкам «Курасоўшчынскі» і універсамам «Каржанеўскі». Акрамя гэтага, гандлёва-бытавая інфраструктура меншага маштабу разгрупавана па перыметры жылога раёна. Транспарт![]() Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Курасоўшчына. Побач з раёнам знаходзіцца чыгуначны прыпыначны пункт Курасоўшчына. На скрыжаванні вуліц Кіжаватава і Каржанеўскага плануецца ўзвесці станцыю метро «Слуцкі Гасцінец» і новае метрадэпо, якое будзе абслугоўваць трэцюю лінію мінскага метрапалітэна.
ГісторыяУ актах менскага гродскага суда за 1580—1590 гг. у ваколіцах Менска згадваецца двор пэўнага Яна Кураша, уладальніка маёнтку Лошыца. Двор Кураша называлі Курашаўшчызнай, з часам двор стаў фальваркам, а потым — вёскай. У XIX ст. вёска звалася ўжо Курасоўшчынай, на пачатку XX ст. у ёй жыло каля 50 чалавек. У XIX — пачатку XX ст. ваколіцы Курасоўшчыны былі адным з улюблёных месцаў дачнага адпачынку мінчукоў. У 1956 годзе Курасоўшчына ўключана ў межы горада, а ў 1967 годзе пачалося будаўніцтва жылога раёна. СлавутасціАдной з выдатных мясцін мікрараёна з'яўляецца помнік архітэктуры XIX стагоддзя — маёнтак «Белая дача» (сучасны адрас — вул. Казінца, 76). Маёнтак, як і сам парк, з'яўляюцца помнікам сядзібна-паркавай архітэктуры неакласіцызму. Парк і маёнтак былі пабудаваны ў канцы XIX ст. Будынак размешчаны на ўзгорку, па схілах якога размешчаны парк пейзажнага тыпу. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia