Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця — прэмія, заснаваная 28 снежня 2011 года, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена (у папяровым або электронным варыянтах) у папярэднім годзе (адносна часу прысуджэння прэміі), на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў[1]. Прэмія была названа ў гонар ураджэнца Мінска, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройця, які ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой і Украінай[1]. Першая прэмія (2012)Намінаванне праходзіла ў тры этапы. У склад журы прэміі ўваходзілі прадстаўнікі з Беларусі і Польшчы: беларускі бок прадстаўлялі Валянцін Акудовіч, Маргарыта Аляшкевіч, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская і Андрэй Хадановіч; польскі — Пётр Казакевіч, Адам Паморскі і Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы)[1]. 12 студзеня 2012 года журы Літаратурнай прэміі Гедройця вызначыла лонг-ліст прэміі, у які ўвайшлі кнігі 12 беларускіх празаікаў, выдадзеныя цягам 2011 года[2]. 7 лютага 2012 года на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру адбылася прэс-канферэнцыя, на якой быў абвешчаны шорт-ліст прэміі. Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы адбылося 3 сакавіка 2012 у Палацы мастацтваў, у Міжнародны дзень пісьменніка. Найбольш цікавыя ўрыўкі з кожнай кнігі былі прачытаныя акцёрамі. Пераможцам быў прызнаны Павел Касцюкевіч за кнігу прозы «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту». Другое месца — у Альгерда Бахарэвіча, «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча», трэцяе — у Андрэя Федарэнкі, «Мяжа»[3]. Пераможца атрымаў сертыфікат на суму ў 105 мільёнаў рублёў ад Сомбелбанка[4] і пуцёўку на востраў Готланд (Швецыя). Узнагарода за другое месца прадугледжвала месячны побыт ва Вроцлаве і выданне кнігі ў Польшчы, у некамерцыйным выдавецтве «Калегіўм Еўропы Ўсходняй»[5]. «Мяжа» Андрэя Федарэнкі замкнула кола фіналістаў, а пісьменнік атрымаў запрашэнне ў польскі «горад сустрэч» — Вроцлаў[6]. Лонг-ліст і вынікі
Цікавыя факты
Другая прэмія (2013)У кастрычніку 2012 года абвешчана аб правядзенні другой прэміі імя Гедройця за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». У лістападзе 2012 года стала вядома, што з беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Павел Касцюкевіч — як мінулагодні лаўрэат прэміі, крытык Ганна Кісліцына, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладчыца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску Пётр Казакевіч, перакладчык і прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу Адам Паморскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 11 студзеня 2013 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцый). 11 лютага 2013 года быў абвешчаны шорт-ліст прэміі (6 пазіцый). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцаў адбылося 1 сакавіка 2013 года, у Міжнародны дзень пісьменніка ў канферэнц-залі Princess гатэля Crowne Plaza ў Мінску[8]. Лонг-ліст і вынікі
Трэцяя прэмія (2014)У студзені 2014 года абвешчана аб правядзенні трэцяй прэміі імя Гедройця за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». У тым жа месяцы стала вядома, што з беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Альгерд Бахарэвіч, літаратураназнаўца Ціхан Чарнякевіч, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч. З польскага боку ў журы ўвайшлі: перакладчыца Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску Пётр Казакевіч, перакладчык і прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу Адам Паморскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы). 27 лютага 2014 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (12 пазіцый).[9] 16 мая 2014 года быў абвешчаны лонг-ліст прэміі (6 пазіцый).[10] 2 чэрвеня 2014 года былі абвешчаныя пераможцы.[11] Лонг-ліст і вынікі
Чацвёртая прэмія (2015)![]() 22 кастрычніка 2014 года быў абвешчаны склад журы чацвёртай прэміі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.[12] 30 сакавіка 2015 года з’явіўся доўгі спіс прэміі.[13] Лонг-ліст і вынікі
Пятая прэмія (2016)18 лістапада 2015 быў абвешчаны пяты сезон прэміі.[14] У журы ўвайшлі Ігар Бабкоў, Анджэй Бжэзецкі, Сяргей Дубавец, Малгажата Ноцунь, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута. Лонг-ліст і вынікі6 чэрвеня 2016 быў абвешчаны лонг-ліст з 13 пазіцый.[15] 31 жніўня 2016 быў абвешчаны шорт-ліст, 12 кастрычніка — тройка пераможцаў.[16]
Шостая прэмія (2017)18 красавіка 2017 быў абвешчаны шосты сезон прэміі.[17] У журы ўвайшлі Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч і Ціхан Чарнякевіч. Лонг-ліст і вынікі14 жніўня 2017 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый,[18] 20 верасня — шорт-ліст з сямі пазіцый,[19] а 31 кастрычніка — тройка пераможцаў.[20]
Сёмая прэмія (2018)5 мая 2018 быў абвешчаны склад журы сёмага сезона: Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская і Ціхан Чарнякевіч.[21] Лонг-ліст і вынікі23 жніўня 2018 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый,[22] 4 верасня — шорт-ліст з 6 пазіцый,[23] 11 кастрычніка — пераможцы.[24]
Восьмая прэмія (2019)5 чэрвеня 2019 быў абвешчаны склад журы восьмага сезона: Пятро Васючэнка, Максім Жбанкоў, Марыя Мартысевіч, Анжэла Мельнікава, Жана Капуста, Алесь Пашкевіч і Ганна Севярынец[25]. Адмовіліся ад удзелу ў прэміі Андрусь Горват і Альгерд Бахарэвіч[26]. Лонг-ліст і вынікі27 жніўня 2019 быў абвешчаны лонг-ліст з 12 пазіцый[27], 2 верасня — шорт-ліст з 6 пазіцый[28]. Была ўпершыню ўручаная ўзнагарода ў намінацыі «Выбар Алексіевіч»[29].
Дзявятая прэмія (2020)Цырымонія ўручэння прайшла 15 кастрычніка 2020 года. Галоўны прыз атрымаў Сяргей Дубавец за нон-фікшн «Тантамарэскі». Другое месца заняў Андрэй Адамовіч — аўтар «Песні пра Цімура». Трэцяе месца ў Зараславы Камінскай за кнігу «Калядны стол»[30]. Дзясятая прэмія (2021)У складзе журы прэміі працавалі: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар; Алесь Пашкевіч, літаратар, літаратуразнаўца[31]. Лонг-ліст і вынікі
26 лістапада ў Варшаве абвясцілі лаўрэатаў прэміі за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2020 годзе[32]. Прэміяй Гедройца была ўганараваная Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?». Яна атрымала і адмысловую прэмію «Еўрарадыё» — кніга выйдзе ў аўдыёфармаце. Другое месца творчая стыпендыя ў Доме творчасці на востраве Готланд — Таня Скарынкіна і кніга «Райцэнтр». Трэцяе месца — у Сяргея Абламейкі з кнігай «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». Цырымонія адбывалася ў Калоннай залі Варшаўскага ўніверсітэта. Адзінаццатая прэмія (2022)Прыём заявак на прэмію праходзіў з 18 па 31 ліпеня. 19 верасня быў абвешчаны спіс намінантаў на літаратурную прэмію, які склаўся з 21 кніг ад 14 выдавецтваў[33]. Двое з намінантаў (А. Бутэвіч і В. Шчукіна) папрасілі выдаліць іх са спіса, бо іх уключылі без іх ведама і ўзгаднення з імі. Доўгі спіс быў абвешчаны 30 верасня, ён склаўся з 12 кніг[34]; у яго не патрапілі збольшага тыя ўдзельнікі, якія таксама былі ўнесеныя без абмеркавання з імі (А. Грушэцкі, У. Ліпскі і інш.), адпаведна і не прадстаўлялі да ўдзелу свае кнігі ні ў папяровым, ні ў электронным выглядзе, з чаго можна зрабіць выснову, што яны ўвогуле не разглядаліся членамі журы. У 2022 годзе была ўнесена праўка ў Статут прэміі, згодна з якой было дазволена прымаць удзел пісьменнікам, якія раней ужо атрымоўвалі прэмію (да гэтага дзейнічала забарона тэрмінам на 10 гадоў). Паводле меркавання ўдзельніка аргкамітэта прэміі імя Ежы Гедройца (2012—2016) Паўла Анціпава, гэта была зроблена адмыслова, на яго думку для ўключэння ў спіс кнігі У. Някляева[35]. Лаўрэаты прэміі абвешчаны 18 лістапада. Пераможцам прэміі стала кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая». Другую прэмію атрымала Вольга Гапеева за кнігу «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Трэцюю прэмію атрымаў Валеры Гапееў за кнігу «Жэнька, каралева мышак» (Мінск: Кнігазбор, 2021).
Дванаццатая прэмія (2023)У складзе журы прэміі працавалі літаратурныя эксперты: Андрэй Хадановіч, Катажына Дрозд-Урбаньска, Ціхан Чарнякевіч, Ева Вежнавец (Святлана Курс), Сяргей Кавалёў. 25 лістапада 2023 года ў Гданьску адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі. Арганізатары цырымоніі — Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Лонг-ліст і вынікіГалоўны прыз атрымала беларуска Падляшша Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» за «добра ўдакументаваны цуд шматгалосся беларускага памежжа». Другое месца заняў Сцяпан Стурэйка, аўтар кнігі «Пасажыры карабля Тэсэя». Трэцяе месца дасталася Сяргею Лескецю за кнігу «Шэпт».
Трынаццатая прэмія (2024)26 лістапада 2024 года ў Гданьску адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі. У складзе журы былі: Ульяна Верына, Катажына Дрозд-Урбаньска, Вера Жыбуль, Сяргей Кавалёў, Югася Каляда. Галоўны прыз атрымаў Валянцін Акудовіч за кнігу «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым», выдадзеную ў выдавецтве «Логвінаў». Другое месца — у Ганны Янкуты з кнігай «Час пустазелля», выдадзенай у выдавецтве «Янушкевіч». Трэцяе месца дасталося Змітру Бартосіку з кнігай «Забіць упалмінзага», выдадзенай у серыі «Бібліятэка Свабоды». У гэтым годзе таксама давалася Спецыяльная прэмія ад «Еўрарадыё» — запіс аўдыёкнігі. Яе атрымаў «Гарэзлівы пацалунак» Евы Вайтоўскай — кніга, выдадзеная ў выдавецтве «Янушкевіч». Акрамя згаданых выданняў, у шорт-лісце прэміі былі таксама кнігі «На прызбе ў Сілічах» Марыі Вайцяшонак (выдавецтва «Пфляўмбаўм») і «Вольнеры. Прадвесце» Валера Гапеева (выдавецтва «Янушкевіч»). КрытыкаПрэмія рэгулярна падвяргаецца крытыцы. Галоўным абвінавачваннем з’яўляюцца прэтэнзіі, што ўзнагароды ўручаюць толькі «сваім»[36]. У 2022 годзе былы ўдзельнік аргкамітэта прэміі імя Ежы Гедройца (2012—2016) Павел Анціпаў выказаў меркаванне, што Статут прэміі адмыслова змянілі пад Уладзіміра Някляева, скасаваўшы забарону намінавацца тэрмінам на 10 гадоў тым, хто ўжо выйграваў прэмію[35]. Да ўдзелу ў конкурсе кнігі нярэдка намінуюцца без абмеркавання з самімі аўтарамі[37], адпаведна аўтары не прадстаўляюць да ўдзелу свае кнігі ні ў папяровым, ні ў электронным выглядзе, з чаго можна зрабіць выснову, што яны ў працэсе абмеркавання не разглядаюцца членамі журы, а тытулы кніг дадаюцца аргкамітэтам толькі для завышэння лічбы, для карцінкі на стадыі спіса намінантаў, і скасоўваюцца аўтаматычна на фарміраванні доўгага спіса. Таксама абвінавачваюць прэмію ў тым, што яна не папулярызуе беларускую літаратуру і не ўплывае на якасць прозы[36]. У 2018 годзе беларускі драматург Мікалай Халезін выказаўся, што для яго прэміі больш не існуе з прычыны яе непрафесіяналізму, назваўшы прэмію «архетыпам мінулага, які не можа прапанаваць мне сучаснага погляду ні на літаратуру, ні на яе месца ў сучасным беларускім грамадстве»[38]. У сваю чаргу культуролаг Сяргей Календа выказаўся, што «літаратурны працэс як глабальная беларуская з’ява адстаў на сто гадоў». Таксама адмоўную сваю рэакцыю выказалі Арамаіс Міракян, Зміцер Панкавец, філолаг Сяргей Шупа, пісьменніца Юлія Шарова і шэраг іншых[38]. ВодгукіУ лютым 2012 года пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка паведаміў, што прэмія была створаная менавіта дзеля падтрымкі і папулярызацыі сучаснай прозы краіны-суседкі[6]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia