Павел Сяргеевіч Касцюкевіч
Павал Касцюкевіч, Павел Сяргеевіч Касцюкевіч (нар. 24 мая 1979, Мінск) — беларускі пісьменнік, перакладчык сучаснай ізраільскай і амерыканскай прозы[1]. Піша на беларускай мове. БіяграфіяКаля 10 гадоў жыў у Ізраілі, скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжа, таксама вывучаў рэкламную справу[2]. У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск[1]. З 2011 г. — арт-дырэктар кнігарні «Ў». У 2011 годзе ажаніўся з Марыяй Мартысевіч, мае сыноў Сымона і Лявона[3]. У сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»[4]. У 2019 годзе — адзін з лаўрэатаў прэміі «Празрысты ЭОЛ» за пераклад з іўрыта шэрагу апавяданняў Узі Вайля[3]. ТворчасцьАўтар кніг апавяданняў і аповесцяў, рамана «План Бабарозы»[5]. Пераклаў на беларускую паасобныя творы У. Вайля[6], К. Вонегута, Э. Керэта[7], Э. Кішона[8], Э. Манро[9], М. Шалева, вядомую ізраільскую песню «Залаты Іерусалім»[10] і інш.[11]. Адзін з аўтараў альманаха «Беларус-2008». Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia