Ігар Міхайлавіч Бабкоў
Ігар Міхайлавіч Бабкоў (нар. 2 чэрвеня 1964, Гомель) — беларускі паэт, празаік, філосаф, культуролаг. Кандыдат філасофскіх навук (2003). Біяграфіяу 1986 г. скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск). У канцы 1980-х гг. быў сябрам літаратурных суполак «Бабілён» і «Тутэйшыя». Браў удзел у аднаўленні газеты «Наша Ніва» ў пачатку 1990-х гг., быў адным з заснавальнікаў Беларускага Калегіума. Выдаваў і рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты». Працуе ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі, займаецца сучаснай посткаланіяльнай тэорыяй і гісторыяй філасофіі. У 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Філасофія Яна Снядэцкага і станаўленне познеасветніцкай рацыянальнасці ў Беларусі і Літве (першая трэць XIX стагоддзя)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Мінску. Бібліяграфія
Прызнанне
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia