Зімовы сад (Гомель)
![]() Зімовы сад — помнік архітэктуры XIX стагоддзя, уваходзіць у склад Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. ГісторыяПабудаваны як адзін з карпусоў цукровага завода князя Паскевіча. Пасля пажару ў 1850-я гг. завод спыніў сваю дзейнасць[1]. Створаны з аранжарэі ў 1877 годзе па загаду князя Ф. І. Паскевіча ў будынку аднаго з цэхаў цукровага завода. Узімку аранжарэя князёў Паскевічаў абагравалася дзвюма рускімі печамі, якія знаходзіліся ў падвале. Знутры сцены Зімовага саду выкладзеныя прыроднымі мінераламі, што дазваляе паўзучым раслінам ствараць жывы зялёны дыван. Падчас Вялікай Айчыннай вайны сад пацярпеў мала. Архітэктура![]() ![]() Складаецца з некалькіх прамавугольных у плане аб’ёмаў. Накрыты двухсхільнымі дахамі, сцены атынкаваныя і афарбаваныя. Вуглы будынка акцэнтаваны раскрапаванымі лапаткамі. Гарызантальна фасад падзелены цягай, завершаны карнізам з паяском парэбрыка. Ніжэйшы аб’ём будынка дэкарыраваны контрфорсамі з дэкаратыўнымі завяршэннямі. Лучковыя аконныя праёмы размешчаны ў два ярусы, аздоблены ліштвамі, лучковымі сандрыкамі. На тыльным фасадзе — тры высокія паўцыркульныя аконныя праёмы. Асаблівую выразнасць будынку надае кантрасная афарбоўка элементаў архітэктурнага дэкору[1]. КалекцыяУ цяперашні час калекцыя саду налічвае 18 відаў субтрапічных раслін: магнолія, пальма хамеропс, эонімус, кававае дрэва, інжыр, лаўр высакародны, язмін гімалайскі, юстыцыя, пітаспорум, лінгуструм шырокалісты, ігліца, аспідыстра высокая, ціс ягадны, лімон, плюшч калхідскі, традэсканцыя, папараць, тэтрастыгма, кіпарыс. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia