Зіновій Іосіфавіч Бабій
Зіновій Іосіфавіч Бабій (27 студзеня 1935, Падсадкі, Львоўскі павет, Львоўскае ваяводства, Польшча — 27 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар), акцёр. Народны артыст БССР (1964)[3], пры жыцці яго называлі «Беларускі Арфей» або «Наш Каруза»[4]. БіяграфіяНарадзіўся 27 студзеня 1935 года ў в. Підсадкы Львоўскага павета Львоўскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Вучыўся ў Кіеўскай(1957—1959)[3] і Беларускай кансерваторыях, працаваў у ансамбле песні і танца Прыкарпацкай ваеннай акругі, оперных тэатрах Кіева і Львова[3]. У 1963—1977 гадах — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі[3]. Памёр 27 ліпеня 1984 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. ТворчасцьХарактару голасу і артыстычнай індывідуальнасці спевака ў найбольшай ступені адпавядалі партыі драматычнага плана[3]. Талент і майстэрскае валоданне голасам дазволілі артысту ствараць непаўторныя вобразы на сцэне. У класічных операх гэта — Фаўст («Фаўст » Ш. Гуно), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), Каварадосі і Рудольф («Тоска » і «Багема » Д. Пучыні), Каніо («Паяцы » Р. Леанкавала), Турыду («Сельскі гонар » П. Масканьі); у творах рускіх кампазітараў — Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Арэст («Арэстэя » С. Танеева); у операх нацыянальнага рэпертуару — Сяргей («Алеся» Я. Цікоцкага)[3]. У операх Д. Вердзі шэдэўрамі вакальнага мастацтва ў выкананні З. Бабія сталі партыі Манрыка («Трубадур»), Радамеса («Аіда»), Герцага («Рыгалета») і, адна з лепшых, партыя Атэла («Атэла »)[3]. Апроч гэтага, артыст меў вялікі канцэртны рэпертуар[3], які ўключаў 18 сольных праграм з твораў розных эпох і стыляў. Гастраляваў у Балгарыі, Венгрыі, ГДР, Польшчы, Францыі, Канадзе[3]. Памяць23 студзеня 2010 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся спектакль «Трубадур» Дж. Вердзі, прысвечаны 75-годдзю З. Бабія. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia