Сяргей Іванавіч Танееў
Сяргей Іванавіч Тане́еў[6] (руск.: Сергей Иванович Танеев; 13 (25) лістапада 1856 — 6 (19) чэрвеня 1915) — рускі кампазітар, піяніст, педагог і тэарэтык музыкі. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Уладзімір Уладзімірскай губерні у дваранскай сям’і. З пяцігадовага ўзросту вучыўся іграць на фартэпіяна. У 1866 годзе паступіў вольным слухачом у толькі што адкрытую Маскоўскую кансерваторыю. Яго настаўнікамі былі Э. Л. Лангер (фартэпіяна, элементарная тэорыя музыкі і сальфеджыа), М. Р. Рубінштэйн, П. І. Чайкоўскі, М. А. Губерт. Кансерваторыю скончыў у 1875 годзе з залатым медалём. З 1878 па 1905 год выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1881 года — прафесар), дзе вёў класы гармоніі, інструментоўкі, фартэпіяна (1881—1888), вольнага сачынення (1883—1888), поліфаніі, кантрапункта і фугі (з 1888 года), музычнай формы (з 1897 года). У 1885—1889 гадах займаў пасаду дырэктара Маскоўскай кансерваторыі і кіраваў аркестравым і харавым класамі. У 1905 годзе С. І. Танееў пакінуў працу ў Маскоўскай кансерваторыі. У 1906 годзе быў адным з заснавальнікаў і педагогаў Народнай кансерваторыі. Удзельнічаў у працы Прачысценскіх рабочых курсаў для рабочых, вывучаў музычны фальклор, займаўся з вучнямі прыватным чынам. Адзін з заснавальнікаў Музычнага навуковага таварыства (з 1908 года — Музычна-тэатральная бібліятэка)[6]. Памёр Сяргей Іванавіч Танееў 19 чэрвеня 1915 года ў вёсцы Дзюцькава (зараз мікрараён у Звянігарадзе Маскоўскай вобласці Расіі). Быў пахаваны ў некропалі Данскога манастыра ў Маскве. Пазней астанкі былі перанесены на Новадзявочыя могілкі. ТворчасцьТворчасці С. І. Танеева як кампазітара і выканаўца ўласцівы актыўны валявы характар, строгая лагічнасць формы, філасофска-этычная накіраванасць зместу, дасканала паліфанічнасць, спалучэнне глыбіні думкі і лірычнай выразнасці, арганічнае спалучэнне класічных стыляў. С. І. Танневу належыць шэраг навукова-тэарэтычныя прац у галіне музыкі. Ён супрацоўнічаў з Маскоўскай музычна-этнаграфічнай камісіяй, у 1880-х гадах запісваў песні народаў Каўказа, украінскіх песень, займаўся даследаваннем фальклору Паўночнага Каўказа[7]. Памяць![]() Імем С. І. Танеева названы канцэртная зала, дзіцячая музычная бібліятэка ва Уладзіміры, вуліцы ў шэрагу гарадоў Расіі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia