Кабанаўскі сельсавет
Каба́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кабанаўка. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кабанаўскага сельсавета 5 населеных пунктаў[1]. У 1979 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Стрэшынскага пассавета перададзена вёска Зломнае[2]. 12 лістапада 2013 года Кабанаўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Навамаркавіцкага сельсавета[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 453 чалавекі[4], з іх 90,9 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 3,3 % — украінцы[5]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Атрубы, Вялікі Лес, Кабанаўка і Ляды. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia