Шчадрынскі сельсавет
Шчадры́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Шчадрын. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шчадрын. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. 5 снежня 1931 года частка сельсавета ўключана ў склад новаўтворанага Малінаўскага нацыянальнага польскага сельсавета[1]. 15 ліпеня 1935 года Шчадрын атрымаў статус мястэчка. 14 мая 1936 года сельсавет узбуйнены за кошт далучэння часткі скасаванага Малінаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Шчадрына паніжаны да вёскі. 5 сакавіка 1939 года сельсавет разбуйнены на Шчадрынскі і Кіцінскі сельсаветы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцяпскога сельсавета[2]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Жлобінскага раёна. 18 студзеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дворышчанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Бяльчо, Дабравольшча, Дворышча, Замен-Рыння, Кіцін і Людгардаўка), тады ж з часткі сельсавета (6 населеных пунктаў: Зарэчча, Новая Мар’еўка, Салоцін, Селішча, Сцяпы і Успалішча) утвораны Сцяпскі (Сцяпоўскі) сельсавет[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шчадрынскага сельсавета 16 населеных пунктаў[4]. 21 верасня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцяпскога сельсавета. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2017 чалавек[5], з іх 80,9 % — беларусы, 16,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1495 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia