Стрэшынскі сельсавет
Стрэ́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Стрэшын. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Стрэшын. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года Стрэшын набыў статус гарадскога пасёлка. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя сельсавета перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Стрэшынскага пассавета[1]. 30 сакавіка 1972 года скасаваны пасёлак Ніўкі[2]. 12 лістапада 2013 года Стрэшынскі пассавет Жлобінскага раёна рэарганізаваны ў сельсавет[3]. 23 лістапада 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Верхнеалбянскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Верхняя Алба, Гарадок, Ніжняя Алба і Шыхаў)[4]. Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1324 чалавекі[5], з іх 90,9 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,8 % — малдаване[6]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 987 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia