Кароткавіцкі сельсавет
Каро́ткавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Кароткавічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года сельсавет у складзе Стрэшынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года ў склад Радушскага сельсавета Жлобінскага раёна перададзена вёска Забалоцце[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Жлобінскага раёна. 16 мая 1957 года ў склад сельсавета з Радушскага сельсавета вернута вёска Забалоцце[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кароткавіцкага сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 1 красавіка 1983 года скасавана вёска Галы[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1113 чалавек[5], з іх 84,5 % — беларусы, 13,9 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 930 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia