Казанскі нацыянальны даследчы тэхнічны ўніверсітэт імя А. М. Тупалева
Казанскі нацыянальны даследчы тэхнічны ўніверсітэт імя А. М. Тупалева - нацыянальны даследчы універсітэт у Расіі. Знаходзіцца ў Казані. ГісторыяКазанскі авіяцыйны інстытут быў утвораны на базе аэрадынамічнага аддзялення Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта рашэннем Галоўнага ўпраўлення авіяцыйнай прамысловасці Наркамата цяжкай прамысловасці 5 сакавіка 1932 года. У пачатку інстытут складаўся з двух аддзяленняў: аэрадынамічнага і самолётабудаўнічага, на базе якіх ў 1934 годзе быў афіцыйна адкрыты самолётабудаўнічы факультэт. У 1939 годзе ў Казанскім авіяцыйным інстытуце быў адкрыты маторабудаўнічы факультэт. У 1951 годзе ў інстытуце быў адкрыты факультэт авіяцыйнага прыборабудавання. У 1952 годзе быў створаны факультэт авіяцыйнай радыётэхнікі. У 1972 годзе быў адкрыты факультэт вылічальных сістэм. У 1973 годзе інстытуту было прысвоена імя выбітнага савецкага авіяканструктара А. М. Тупалева. У сакавіку 1982 года ў гонар 50-гадовага юбілею інстытут быў узнагароджаны Ордэнам Дружбы народаў. У 1987 годзе ўпершыню ў ВНУ Казані на альтэрнатыўнай аснове адбыліся выбары рэктара інстытута. У 1991 годзе ў інстытуце быў заснаваны факультэт кіравання, эканомікі, фінансаў і прадпрымальніцтва. У 1992 годзе Казанскі авіяцыйны інстытут ператвораны ў Казанскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. У 1995 годзе ў універсітэце створаны гуманітарны факультэт, у 2000 годзе - факультэт фізіка-матэматычнай падрыхтоўкі, у 2003 годзе - факультэт эканамічнай тэорыі і права і факультэт псіхалогіі і дзелавога адміністравання. У 1999 годзе на базе факультэтаў лятальных апаратаў і рухавікоў лятальных апаратаў быў заснаваны інстытут авіяцыі, наземнага транспарту і энергетыкі (ІАНТЭ). У 2003 годзе на базе радыётэхнічнага факультэта быў утвораны інстытут радыёэлектронікі і тэлекамунікацый (ІРЭТ). У 2009 годзе ўніверсітэт змяніў імя на Казанскі нацыянальны даследчы тэхнічны універсітэт імя А. М. Тупалева.[2] Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia