Пашкаўскі сельсавет
Па́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Новае Пашкава. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пашкава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гаранскага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Цішоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Казіміраўка, Прысна-I і Прысна-II)[2]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2820 чалавек[3], з іх 91,8 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 3107 чалавек[5]. СкладУ склад сельсавета ўваходзяць 18 населеных пунктаў (2009 г.):
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia