Каляровая металургія БеларусіКаляровая металургія Беларусі — другая з падгалін металургічнай галіны металургічнай галіны прамысловасці Беларусі. Сваёй прыроднай сыравіннай базы для каляровай металургіі Беларусь не мае. З канца XIX ст. існавалі невялікія медзеплавільныя прадпрыемствы саматужнага тыпу, якія выкарыстоўвалі металалом. Хуткае развіццё ў другой палове ХХ ст. электратэхнічнай, прыборабудаўнічай і электроннай прамысловасці запатрабавала выкарыстанне вялікай колькасці каляровых металаў, найперш алюмінію. Цяпер у Беларусі працуе адзін завод другаснай перапрацоўкі каляровых металаў у Мінску. Маецца невялікая ліцейная вытворчасць у Гомелі і Мазыры. У 2010-х у Белаазёрску пачаў працу завод «Белінвестгандль-Сплаў» па экалагічна бяспечнай вытворчасці свінцу і свінцовых сплаваў з адпрацаваных свінцова-кіслотных батарэй.[1] Неабходна адзначыць, што ў 90-х гг. ХХ ст. Беларусь з’яўлялася буйным экспарцёрам лому каляровых металаў, але цяпер значная колькасць такога лому выкарыстоўваецца на месцы. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia