Трубавая прамысловасць БеларусіТрубы ў Беларусі вырабляюць два прадпрыемствы: спецыялізаваны Магілёўскі металургічны завод і Беларускі металургічны завод у Жлобіне. Першы вырабляе трубы пераважна электразварным спосабам. На другім наладжана вытворчасць бясшвоўных труб. У 2017 годзе прадпрыемствамі Беларусі было выраблена 236 тыс. т. сталёвых труб.
Магілёўскія трубы6 лістапада 1932 года была адлітая першая чыгунная вадаправодная труба дыяметрам 150 мм — Магілёўскі трубаліцейны завод адзначыў свой Дзень нараджэння. У 1959 упершыню ў СССР тут былі атрыманы трубы, адлітыя напаўнеперарыўным спосабам. Асваенне гэтай тэхналогіі ў пачатку 1960-х ператварыла БССР у экспарцёра трубапракатнай прадукцыі ў рэспублікі Прыбалтыкі і на новабудоўлі Расіі і Украіны. У 1980-х завод перайшоў да вытворчасці электразварных труб, для чаго было адкрыта тры трубапракатных станы. Гэты тэхналагічны паварот вызначыў далейшую спецыялізацыю прадпрыемства. У цяперашні час адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўскі металургічны завод» вырабляе наступную трубапракатную прадукцыю:[2]
Жлобінскія трубыНа БМЗ у 2018 было выраблена 138 тыс.тон сталёвых труб.[3] Жлобінскія металургі вырабляюць трубы для нафта- і газаправодаў, свідравальныя, помпава-кампрэсарныя і асадныя трубы, злучальныя муфты. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia