Хлебапякарная прамысловасць БеларусіХлебапякарная прамысловасць Беларусі — падгаліна харчовай прамысловасці, якая ўключае больш за 160 прадпрыемстваў, раўнамерна размеркаваных па тэрыторыі краіны; найбольш у Мінску (6 хлебазаводаў і «Аўтамат») і абласных цэнтрах. Прадпрыемствы аб’яднаны ў вытворчыя аб’яднанні Мінскхлебпрам, 6 абласных і Барысаўлебпрам.
Вырабляецца больш за 200 найменняў хлеба (жытняга, пшанічнага, жытне-пшанічнага, палепшанага, фармавога, подавага), батоны, сушкі, сухары, абаранкі, караваі, кандытарская вырабы і іншы. Сучасны кірунак развіцця галіны — выпуск дыетычнай і лекава-прафілактычнай прадукцыі (бессалявы, бялковы, бездражжавы, вітамінізаваны, вотруб’евы і іншы хлеб). З развіццём сецевых супермаркетаў пачала распаўсюжвацца практыка хлебапякарні пры крамах. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia