Алейна-тлушчавая прамысловасць БеларусіАлейна-тлушчавая прамысловасць Беларусі — галіна харчовай прамысловасці. Уключае ў сябе выраб алею, маргарыну, маянэзу, гаспадарчага мыла і іншае. Агульныя звесткіУ Беларусі алейна-тлушчавая галіна ўключае ў сябе дзве падгаліны — алеездабыўную і алееперапрацоўчую. Алеездабыўная галіна прадстаўлена 51 арганізацыяй, з якіх 16 спецыялізуюцца на перапрацоўцы насення алейных культур, а 35 маюць абсталяванне па перапрацоўцы[1]. Асноўныя вытворцы алейна-тлушчавай прадукцыі ў Беларусі на 2016 год[1]:
Асноўныя прадпрыемствы алееперапрацоўчай падгаліны: «Гомельскі тлушчавы камбінат», «Бабруйскі завод алеяў», «Мінскі маргарынавы завод», «Ойл-Фуд», «ГроднаБіяпрадукт»[1]. Вытворчасць
Баланс экспарту-імпартуБеларусь экспартуе рапсавы алей больш чым у дзесяць краін свету, у асноўным у дзяржавы ЕС (Літва, Нарвегія, Эстонія), а таксама ў Ізраіль. Значныя аб’ёмы экспарту рапсавага алею прыпадаюць на суседнюю Літву, доля продажаў у якую вырасла з 48 % у 2012 годзе да 67 % ў 2016 годзе[3]. Таксама Беларусь экспартуе некаторую колькасць макухі, у асноўным рапсавую і соевую. Табліца паказвае дынаміку экспарту макухі розных відаў з Беларусі ў тыс. тон[4]:
Баланс вытворчасці і спажывання прадукцыі алейна-тлушчавай прамысловасці ў Беларусі на 2016 год у тыс. тон[5]:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia