Нафтаперапрацоўчая прамысловасць БеларусіНафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі — галіна паліўна-энергетычнага комплекса Рэспублікі Беларусь, якая спецыялізавана на выпуску маторнага масла і кацельна-пячнога паліва, прадуктаў хіміі і нафтахімічнай прамысловасці і інш. ГісторыяРазвіваецца з 1963 года, калі быў здадзены ў эксплуатацыю Полацкі НПЗ. У 1975 годзе прадукцыю пачаў даваць Мазырскі НПЗ. Устаноўленная магутнасці Полацкага НПЗ складае 25 млн т. за год, глыбіня перапрацоўкі нафты дасягае 64-65 %, выпускаецца больш за 75 найменаванняў прадукцыі, у т.л. бензін, рэактыўнае, дызельнае і пячное паліва, мазут, бітумы, вакуумны газойль, звадкаваны газ, тэхнічная сера. Мазырскі НПЗ арыентаваны на вытворчасць маторнага і кацельнага паліва, яго магутнасць 16,5 млн т. за год. У 2000 першасная перапрацоўка нафты складала 13 528 тыс. т, у выніку атрымана (тыс. т.): бензіну — 2124, дызельнага паліва — 3847, топачнага мазуту — 4627. Нафта ў гэтыя заводы паступае ў асноўным па адгалінаваннях магістральнага трубаправода з Расіі.
У свой час гэтыя, самыя сучасныя на прасторах СССР, прадпрыемствы былі пабудаваны з мэтай экспарту нафтапрадуктаў і забеспячэння Беларусі палівам. Цяпер яны прайшлі мадэрнізацыю (на МНПЗ глыбіня перапрацоўкі дасягнула 78 %, на Нафтане — 72 %), але з-за недахопу нафты пакуль не могуць працаваць на ўсю магутнасць. Нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі, пачынаючы з 2005 г., перапрацоўвалі штогод больш за 20 млн т нафты, пасля адзначыўся даволі моцны спад (у 2010 г. — 16,5 млн т, у 2016 г. — 18,6 млн т, у 2018 г. — каля 18 млн т).[1] На 2019 год узгоднены баланс, які агадвае магчымасць дастаўкі да 24 млн т расійскай нафты. З гэтага аб’ёму 18 млн т мяркуецца для перапрацоўкі на беларускіх НПЗ.[2] Экспарт нафтапрадуктаў з’яўляецца адной з найважнейшых крыніц валютных паступленняў у бюджэт Беларусі. Сярэдняя цана экспартуемых Беларуссю нафтапрадуктаў у студзені-кастрычніку 2017 вырасла на 41,6 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 г і склала 426 долараў за тону.[3] Па дадзеных агенцтва Argus Media, са спасылкай на крыніцы на рынку, еўрапейскія банкі пачалі адмаўляць у фінансаванні здзелак пасля таго, як ЗША аб'явілі аб увядзенні санкцый супраць найбуйнейшага беларускага НПЗ «Нафтан». Хаця санкцыі фармальна тычацца толькі амерыканскіх юрыдычных асоб, аплата беларускіх грузаў у доларах ўскладнілася і для кліентаў з іншых краін[4]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia