Канадскі Арктычны архіпелаг
![]() ![]() Канадскі Арктычны архіпелаг (англ.: Canadian Arctic Archipelago, фр.: Archipel arctique canadien, у Канадзе яго часам завуць проста Арктычны архіпелаг) — адзін з найбуйнейшых у свеце (больш за 1,4 млн км²) архіпелагаў, размешчаны на поўнач ад мацерыковай Канады. Большасць тэрыторыі астравоў займае тэрыторыя Нунавут, невялікую частку — Паўночна-заходнія тэрыторыі. Астравы ляжаць у басейне Паўночнага Ледавітага акіяна, толькі паўднёва-ўсходняя частка знаходзіцца ў Атлантычным акіяне. Тры востравы архіпелага (Бафінава Зямля, Вікторыя і Элсмір) уваходзяць у дзясятку самых буйных астравоў свету паводле тэрыторыі. З дзесяці найбуйнейшых канадскіх астравоў дзевяць уваходзяць у склад Арктычнага архіпелага. Усяго ў ім налічваецца 36 563 астравы, з якіх 15 маюць плошчу больш за 10 тыс. км². Клімат астравоў вельмі суровы, арктычны, нізінныя прыбярэжныя тэрыторыі займае тундра, а ўзвышшы займае арктычная пустыня. Вельмі рэдка сустракаюцца хмызнякі. Большасць астравоў незаселена, населеныя пункты — або эскімоскія пасёлкі, або ваенныя базы, або навуковыя станцыі. Усяго насельніцтва складае каля 14 тысяч чалавек. Найвышэйшы пункт архіпелага — пік Барбо (2616 м над узроўнем мора). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia