Востраў Урангеля
Востраў Урангеля — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне паміж Усходне-Сібірскім і Чукоцкім морамі, належыць Расіі. Знаходзіцца на стыку заходняга і ўсходняга паўшар’яў і падзяляецца 180-м мерыдыянам на дзве амаль роўныя часткі. Плошча 7670 км². Вышыня да 1096 м. Уваходзіць у склад аднайменнага запаведніка і з’яўляецца аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Востраў аддзелены ад мацерыка (паўночнае ўзбярэжжа Чукоткі) пралівам Лонга шырынёй у яго самой вузкай частцы каля 140 км. Большую частку плошчы вострава займае тундра. Лесам занята каля 15 % ад плошчы вострава, і размешчаны ён толькі на яго паўднёвым узбярэжжы. Адміністрацыйна адносіцца да Чукоцкай аўтаномнай акругі. Сваю назву атрымаў у гонар расійскага мараплаўца і палярнага даследчыка Фердынанда Урангеля. На востраве два населеныя пункты — Ушакоўскае і Звёзны. За 60 км на захад ад вострава Урангеля знаходзіцца востраў Геральд. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia