Канатная дарога![]() Канатная дарога — від пазавулічнага транспарту для перамяшчэння пасажыраў і грузаў, у якім для перамяшчэння вагонаў, ваганетак, кабін або крэслаў служыць цягавы або апорна-цягавы канат (трос), працягнуты паміж апорамі такім чынам, што вагоны (кабіны-гандолы, крэслы, ваганеткі) не дакранаюцца да зямлі[1]. У вузкім сэнсе пад канатнымі дарогамі разумеюцца трасы пазавулічнага ці нават пазагарадскога транспарту, працягнутыя ў паветры, тады як у шырэйшым сэнсе да канатных дарог адносяцца і іншыя транспартныя сістэмы на тросавай цязе. Апошнія могуць быць унутрыгарадскімі — як пазавулічнымі (фунікулер), так і вулічнымі (канатны трамвай). Правазная здольнасць пасажырскай канатнай дарогі можа дасягаць 2.000 чалавек у гадзіну, грузавой канатнай дарогі — да 10.000 тон у гадзіну. Самая доўгая ў свеце пасажырская маятнікавая дарога (5,7 км) — Тацеўская канатная дарога — знаходзіцца ў Арменіі. У Беларусі канатныя дарогі (бугельныя і гарналыжныя пад’ёмнікі) размешчаны ў гарналыжных цэнтрах Лагойск і Сілічы, гарналыжным комплексе «Мазыр»[2]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia