Чыгуначнае дэпоЧыгуначнае дэпо (ад фр.: dépôt «склад, сховішча») — дэпо (месца і прадпрыемства), у якім праводзіцца тэхнічнае абслугоўванне або рамонт чыгуначнага рухомага саставу. Чыгуначныя дэпо падзяляюцца па выглядзе рухомага саставу, які абслугоўваецца, на:
Таксама існуюць дэпо змешанага тыпу, якія адначасова абслугоўваюць розныя віды рухомага саставу, напрыклад электравозы і электрацягнікі. Лакаматыўнае дэпо — дэпо, у якім праводзіцца тэхнічнае абслугоўванне або рамонт лакаматываў. Лакаматыўныя дэпо падпадзяляюцца на асноўныя дэпо, служачыя месцам прыпіскі лакаматываў, і абаротныя, у якіх праводзіцца падрыхтоўка лакаматываў да накіравання з цягнікамі ў напрамку асноўнага дэпо. У асноўных дэпо праводзіцца рамонт і тэхнічнае абслугоўванне лакаматываў, у абаротных дэпо ёсць пункты экіпіроўкі і правядзення лакаматывам тэхнічнага абслугоўвання. Таксама ў асобную катэгорыю вылучаюць рамонтныя дэпо — якія не маюць прыпіснога парку лакаматываў, але выконваюць буйныя віды рамонту. Маторвагоннае дэпоМаторвагоннае дэпо — дэпо, якое спецыялізуецца на эксплуатацыі, рамонце і абслугоўванні маторвагоннага рухомага складу (электрацягнікоў). ![]() Метрадэпо (або электродепо) — маторвагоннае дэпо, якое забяспечвае абарот, эксплуатацыю, тэхнічнага абслугоўвання і рамонт маторвагоннага рухомага складу метрапалітэна. Вагоннае дэпоВагоннае дэпо — дэпо, прызначанае для эксплуатацыі, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту вагонаў. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia