Канстытуцыя Венгрыі
Канстытуцыя Венгрыі (венг.: Magyarország alaptörvénye) — асноўны закон Венгрыі, прыняты 18 красавіка 2011 года Парламентам краіны. Падпісана 25 красавіка 2011 года прэзідэнтам краіны і набыла моц з 1 студзеня 2012 года. ГісторыяДа 2012 года асноўным законам Венгрыі была канстытуцыя 1949 года, у якую, пачынаючы з 1989 года, былі ўнесены радыкальныя змены. У 2010 годзе на парламенцкіх выбарах кансерватыўны спіс Фідэс-ХДНП атрымаў больш дзвюх трацін мандатаў — канстытуцыйную большасць. Асноўныя палажэнніНазва краіны змяняецца з «Венгерская рэспубліка» на проста «Венгрыя», хоць форма кіравання застаецца рэспубліканскай[1][2]. У прыватнасці, змяненне ўказвае на неабходнасць успрымання краіны без акцэнтавання ўвагі на сапраўдных яе межах: замежныя венгры прызнаюцца роўнымі ў правах. КрытыкаУ новай венгерскай канстытуцыі канстатуецца, што народ Венгрыі аб'ядноўваюць «Бог і хрысціянства». За дзяржавай замацоўваецца абавязак абароны жыцця, прычым абумаўляецца, што жыццё пачынаецца з моманту зачацця. Фактычна даны артыкул канстытуцыі можа тлумачыцца як забарона на аборты. Таксама шлюб у новай канстытуцыі тлумачыцца як «саюз мужчыны і жанчыны», у сувязі з чым крытыкі дакумента лічаць, што канстытуцыя стварае глебу для дыскрымінацыі гомасексуалаў і тых жыхароў краіны, якія не з'яўляюцца хрысціянамі[3]. 15—17 красавіка 2011 года ў Венгрыі прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту супраць прыняцця новай канстытуцыі. У гэтай сувязі ўрад прадпрымае крокі з мэтай атрымання міжнароднай падтрымкі (у тым ліку і рэлігійных арганізацый[4]) на карысць прынятага дакумента. Папраўкі 2013 годаУ сакавіку 2013 года парламент ухваліў пакет паправак да канстытуцыі[5], які выклікаў крытыку як унутры краіны, так і па-за ёй[6]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia