Канстытуцыя Малдовы
Канстытуцыя Рэспублікі Малдова (рум.: Constituţia Republicii Moldova) — асноўны закон Рэспублікі Малдова, які вызначае яе грамадскі і дзяржаўны лад, парадак і прынцыпы стварэння органаў улады, выбарчую сістэму, правы і абавязкі грамадзян. Агульныя звесткіКанстытуцыя ў новай рэдакцыі была прынята парламентам 29 ліпеня 1994 года. 3 верасня 1990 года Вярхоўны Савет Малдаўскай ССР прыняў Закон пра ўвядзенне пасады прэзідэнта Малдовы і ўнясенне змен і дадаткаў у канстытуцыю. У рэспубліцы аб’яўлялася прэзідэнцкая форма кіравання. 29 ліпеня 1994 года была прынята новая канстытуцыя Малдовы. Было заяўлена, што яна накіравана на пабудову сацыяльна-арыентаванай рынкавай дзяржавы. Канстытуцыя абвяшчала канцэпцыю падзелу ўлад, адсутнасць абавязковай дзяржаўнай ідэалогіі, сацыяльныя гарантыі і дэмакратычныя свабоды. Дзяржава ў першым артыкуле характарызуецца як «суверэнная і незалежная, адзіная і непадзельная», а таксама як «дэмакратычная прававая дзяржава, у якой годнасць чалавека, яго права і свабоды, свабоднае развіццё чалавечай асобы, справядлівасць і палітычны плюралізм з’яўляюцца найвышэйшымі каштоўнасцямі і гарантуюцца». Форма дзяржаўнага кіравання — рэспубліка. Артыкул 6 замацоўвае прынцып падзелу ўлад — «заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлады падзелены і ўзаемадзейнічаюць пры ажыццяўленні сваіх прэрагатыў у адпаведнасці з палажэннямі Канстытуцыі». Крытыкамі адзначалася, што падзел кампетэнцыі паміж галінамі ўлады недастаткова адпрацаваны, што стварыла ўмовы для канфліктаў паміж імі. У артыкуле 12 зацверджана дзяржаўная сімволіка: сцяг, герб і гімн Малдовы. Артыкул 14 аб’яўляе сталіцай горад Кішынёў. Суадносіны норм Канстытуцыі з нормамі Дэкларацыі аб незалежнасціДзяржаўнай мовай аб’яўлялася, паводле Канстытуцыі Рэспублікі Малдовы, «малдаўская мова, якая функцыянуе на лацінскай графіцы». Аднак Канстытуцыйны суд Рэспублікі Малдова прыняў 5 снежня 2013 тлумачэнне пра слушнае трактаванне тэксту Канстытуцыі Рэспублікі Малдова:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia