Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага (Гомель)
Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага — праваслаўная капліца ў Гомелі, якая размяшчаецца на рагу вуліц Савецкай і Кірава. Прысвечана воінам-вызваліцелям у Вялікай Айчыннай вайне. Адкрыта 11 жніўня 2022 г. З’яўляецца сучаснай архітэктурнай рэплікай капліцы канца ХІХ ст. у памяць расійскага імператара Аляксандра ІІ, збудаванай у псеўдарускім стылі на колішняй Саборнай плошчы Гомеля[1]. Унутры капліцы размяшчаюцца тры ківоты з іконамі святога Аляксандра Неўскага (як «абронцы Святой Русі і заступніка воінаў»[2]), свяціцеля Іаана Златавуста (у дзень яго памяці 26 лістапада 1943 г. Гомель быў вызвалены ад нямецка-фашысцкай акупацыі), святога Георгія Пераможцы (як сімвал перамогі у Вялікай Айчыннай вайне)[1]. Апроч таго ў капліцы сабрана 990 капсул з зямлёй з брацкіх магіл і воінскіх пахаванняў з усіх раёнаў Гомельскай вобласці і дзве капсулы з зямлёй з мемарыяльнага комплекса «Азарыцкі лагер смерці» (г. п. Азарычы, Калінкавіцкі раён) і мемарыяла «Помнік дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» (в. Красны Бераг, Жлобінскі раён)[1]. Аб планах узвядзення капліцы было заяўлена ўлетку 2020 г. Абвяшчалася, што будаўніцтва будзе ажыццяўляцца прыходам гомельскага Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора[3]. Першы камень пры будаўніцтве быў урачыста закладзены 31 мая 2021 г.[4] Месца ўзвядзення капліцы з’яўляецца крайнім пунктам паўночнай ускраіны колішняга рабочага пасёлка Чырвоны Кастрычнік. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia