Карагеоргіевічы
Карагеоргіевічы (сербск.: Карађорђевићи) — кіруючая княжацкая (1842—1859) і каралеўская (1903—1941) дынастыя ў Сербіі і Югаславіі. Заснавана кіраўніком першага сербскага паўстання (1804—1813) супраць Асманскай імперыі Карагеоргіем. На працягу XIX стагоддзя ў барацьбе за ўладу ў Сербіі супернічала з дынастыяй Абрэнавічаў. Пасля звяржэння апошніх у 1903 годзе стала каралеўскай дынастыяй у Сербіі, з 1918 года — у Каралеўстве Сербаў, Харватаў і Славенцаў, а з 1929 года — у Каралеўстве Югаславія. Была зрынута ў 1945 годзе, калі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны да ўлады ў Югаславіі прыйшлі камуністы пад кіраўніцтвам Іосіпа Броза Ціты. Сучасныя КарагеоргіевічыУ 2004 годзе дачка прынца-рэгента Паўла Карагеоргіевіча — Лізавета Карагеоргіевіч была кандыдатам у прэзідэнты Сербіі і Чарнагорыі і заняла 6 месца з 15 кандыдатаў. У 2008 годзе Яе Высокасць прынцэса Катарына, жонка Спадчынніка прастола Сербіі і Югаславіі Аляксандра II Карагеоргіевіча была ўзнагароджана прэміяй Фонду адзінства праваслаўных народаў[1]. Асноўныя прадстаўнікі і гады кіравання
Радаводнае дрэваЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia