Каробавічы
Каро́бавічы[1] (трансліт.: Karobavičy, руск.: Коробовичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. ГісторыяУ XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Цытва, уласнасць Янішэўскіх. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, з 1795 года ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе вёска Карабовіца ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета, уласнасць Л. Янішэўскага, адносілася да маёнтка Ануфрава (Анапраў). Паводле перапісу 1897 года быў хлебазапасны магазін. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Была створана школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе было 60 вучняў, сярод якіх 27 дзяўчынак. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоная змена», была кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia