Галянберг
Галянбе́рг[1] (трансліт.: Halianbierh, руск.: Голенберг) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. ГісторыяФальварак заснаваны галандцам Канстанцінам Максімавічам Гарцінгам, да якога ў 1874 годзе перайшлі землі маёнтка Дукора. Назва ўтворана ад слоў «Галяндыя» і «berg» (гара). У Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1889 годзе ў фальварку 279 дзесяцін землі, уладальнік лютэранін Канстанцін Гарцінг[2]. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, створаны калгас. Населенаму пункту нададзены статус пасёлка. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia