Белае (Пухавіцкі раён)
Бе́лае[1] (трансліт.: Bielaje, руск.: Белое) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 16 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 61 км ад Мінска, каля возера Беліцкае. ГісторыяУ пачатку XIX стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх. З другой паловы XIX стагоддзя ў Дукорскай воласці. Упамінаецца ў 1879 годзе пры пераліку населеных пунктах Дрычынскага праваслаўнага прыходу. У 1886 годзе адкрыта школа граматы, у якой ў 1890 годзе вучылася 15 хлопчыкаў. У 1897 годзе быў піцейны дом і сядзіба. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У 1943 годзе была часткова спалена[3]. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[4]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia