Кароль-чарадзей Ангмара
Кароль-чарадзей Ангмара (англ.: Witch-king of Angmar) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна правадыр назгулаў. Вядомы таксама як Чорны Правадыр ці Уладар Жаху. БіяграфіяПершапачаткова быў каралём людзей. У рукапісных нататках для перакладчыкаў Толкін адзначаў, што імя Караля-чарадзея і яго мінулае нідзе не апісваюцца, але, магчыма, ён быў адным з нуменорскіх выгнаннікаў (у «Акалабет» ёсць указанне, што некаторыя назгулы раней былі нуменорцамі). Але некаторы час назад у яго нататках былі знойдзены некаторыя запіскі пра Ангмарца[2]. Ён атрымаў ад Саўрана старэйшае з Дзевяці Пярсцёнкаў, прызначаных для людзей. У Трэцюю Эпоху быў каралём паўночнага каралеўства Ангмар і вёў войны з паўночнымі дунэдайн. Падчас яго кіравання палі і былі зруйнаваны каралеўствы Рудаўр і Кардалан. Ацалела толькі каралеўства Артэдайн са сталіцай у Форнасце. Узімку 1974 Т. Э. Форнаст быў узяты. Апошні кароль Паўночнага каралеўства Арведуі, прыкрыўшы адыход бежанцаў, паспеў бегчы да лосатаў, але загінуў на эльфійскім караблі, зацёртым і раздушаным ільдамі. У тым жа годзе падышлі саюзнікі Артэдайна: гондарскі флот пад камандаваннем Эарнура, і эльфы Ліндана і Раздола, якіх вялі Кірдан Карабел і Гларфіндэл. У бітве пры Форнасце войскі Ангмара былі разбіты. Але з’яўленне на поле бою самога Караля-чарадзея ледзь не пераламала ход бітвы. Ангмарац зрабіў спробу напасці на Эарнура, але яго спыніла з’яўленне Гларфіндэла. У адказ на спробу Эарнура пусціцца ў пагоню за Ангмарцам Гларфіндэл прамовіў прароцтва пра Караля-чарадзея:
Каралеўства Ангмар пала, а Кароль-чарадзей схаваўся ў Мордары. У 2002 годзе Т. Э. назгулы на чале з Ангмарцам захапілі Мінас-Ітыль. А праз 7 гадоў пасля ўзыходжання прынца Эарнура на трон Кароль-чарадзей выклікаў яго на паядынак, пасля якога Эарнур згінуў. На ім згас каралеўскі род Гондара і пачалося кіраванне Намеснікаў. Падчас Вайны Пярсцёнка Кароль-чарадзей удзельнічаў у паляванні за Пярсцёнкам і параніў Захавальніка Фрода на гары Аман Сул. У бітве на Пеленорскіх палях Кароль-чарадзей знішчыў закляццем вароты Мінас-Цірыта. Таксама ён нанёс смяротны ўдар каралю Рохана Тэадэну. Быў забіты пляменніцай Тэадэна Эовін і збраяносцам караля Рохана Мэрыядакам Брэндзібакам у бітве на Пеленорскіх палях. Па іроніі лёсу фатальны ўдар быў нанесены зачараваным арнарскім клінком, адзінай зброяй, здольнай паразіць Караля-чарадзея Ангмара, і дабіты Эовін (тым самым спраўдзілася прароцтва Гларфіндэла пра тое, што той загіне не ад рукі смяротнага мужа). Выкарыстанне выявыЛітаратура
Музыка
Камп’ютарныя гульніГульнябельны персанаж у гульнях «Уладар Пярсцёнкаў: Бітва за Серадзем’е», «Уладар Пярсцёнкаў: Бітва за Серадзем’е 2» і дадатку да яе «Пад сцягам Караля-чарадзея». «Уладар Пярсцёнкаў: Супрацьстаянне», дзе таксама з’яўляецца як бос у місіі «Пеленорскія палі». Бос у гульні «Уладар Пярсцёнкаў: Вяртанне Караля» у місіі «Пеленорскія палі». У гульні «Lego Уладар Пярсцёнкаў» з’яўляецца звычайным гульнявым персанажам. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia