Галадрыель
Гала́дрыель[3] (сінд.: Galadriel) — эльфійская каралева, персанаж эпасу «Валадар Пярсцёнкаў» і квенты «Сільмарыліян» Джона Р. Р. Толкіна. Наймагутнейшая з эльфійскіх валадароў, якія засталіся ў Серадзем’і пасля Вайны Гневу. Уладарка Лорыена. Малодшая дачка Фінарфіна і Эарвен, сястра Фінрада, Ародрэта, Анграда і Аэгнара. Жонка Келеборна, маці Келебрыян. Бабуля Арвен, Эладана і Элрахіра. Нарадзілася ў Валіноры, калі там яшчэ раслі Два Дрэвы. Ужо тады Галадрыель па праве лічылася найпрыгажэйшай дзевай з усяго роду Фінвэ. Як і Фінарфін, яе бацька, Галадрыель валодала цудоўнымі залатымі валасамі і светлымі вачамі. За свой цудоўны выгляд была празвана «Ранішняй зоркай эльфійскага народа». Імёны
Перадпачатковая ЭпохаДа пачатку першай эпохі Галадрыель жыла ў Валіноры. Калі вораг валадароў Валінора, Моргат, выкраў у нолдар Сільмарылы і схаваўся ў Серадзем’і, шматлікія князі нолдар вырашылі пераследаваць яго. Галадрыель пажадала пакінуць Валінор разам з імі. У адрозненне ад Феанара і яго сыноў, яна не давала страшнай клятвы: ёй хацелася мець свае ўладанні ў Серадзем’і і кіраваць там па ўласнай волі. Разам са сваімі братамі яна рушыла ўслед за Фінголфінам і ўзначаліла небяспечны пераход свайго народа ў Серадзем’е праз паўночныя землі і льды Хелкараксэ. Паводле іншай версіі, запісанай у чарнавіках Толкіна, Галадрыель пакінула Валінор не разам з іншымі нолдар, а перасекла Вялікае мора самастойна. Першая ЭпохаГаладрыель прыйшла ў Серадзем’е ў 1-ы год Першай Эпохі і пасялілася ў Белерыяндзе з братамі. Там яна часта гасцявала ў палатах Цінгала, свайго сваяка, у Дарыяце, дзе сустрэла Келеборна і пакахала яго. Калі Фінрад Фелагунд пабудаваў Нарготранд і перасяліўся туды са сваім народам, Галадрыель засталася ў Дарыяце і шмат чаго даведалася пра Серадзем’е ад Меліян. Пасля заканчэння Вялікай вайны і падзення Ангбанда ў 583 годзе, калі Белерыянд пайшоў пад ваду і абрысы Серадзем’я змяніліся, многія нолдар вярнуліся ў Валінор, але Галадрыель з мужам засталіся ў Серадзем’і. Другая ЭпохаПаводле позніх прац Джона Р. Р. Толкіна, Галадрыель перабралася з мужам у Ліндан, дзе кіравала невялікай групай эльфаў. Магчыма, яна падпарадкоўвалася Гіль-галаду. Затым яна пераехала на ўсход — у Эрэгіян. Тады яна ўвайшла ў кантакт з паселішчам эльфаў-нандар у даліне ракі Андуін — будучым Латлорыенам. Тады Эрэгіянам кіраваў Келебрымбар. Калі ў Другую Эпоху Келебрымбар выкаваў Пярсцёнкі Улады, Галадрыель у 1590 годзе Д. Э. атрымала Нэнья — пярсцёнак вады, адзін з Трох эльфійскіх Пярсцёнкаў, утоеных ад Саўрана. Трэцяя Эпоха і ўдзел у Вайне ПярсцёнкаУ 1981 годзе Трэцяй Эпохі знік уладар Лорыена Амрат, і Галадрыель стала кіраваць яго землямі як каралева лясных эльфаў. Яна жыла там з мужам да заканчэння Трэцяй Эпохі. Галадрыель уваходзіла ў Савет Мудрых Серадзем’я і першая склікала яго. Паводле кнігі «Валадар Пярсцёнкаў», у лютым 3019 года Т. Э. Галадрыель дала прыстанак членам Брацтва Пярсцёнка пасля іх паходу праз Морыю і паднесла ім багатыя і карысныя дары. Яна выпрабавала членаў Брацтва, уяўна прапанаваўшы ім зрабіць выбар паміж іх цяжкім шляхам і іх патаемнымі жаданнямі, якія могуць вымусіць іх сысці са шляху. Яна таксама дазволіла Фрода і Сэму зазірнуць у Люстэрка. Яна адмовілася прыняць Пярсцёнак Усеўладдзя ад Фрода, усведамляючы, што, атрымаўшы яго, яна стане вялікай, магутнай, але жудаснай уладаркай, якая будзе валодаць разбуральнай сілай, здольнай толькі занявольваць і знішчаць. Увесну таго ж 3019 года Лорыен падвергся прынамсі тром магутным нападам оркаў Саўрана з Дол-Гулдура — цытадэлі Ворага ў паўднёвай частцы Цемналесся. Аднак абарона эльфійскіх земляў так і не была прарвана, а пасля трэцяга нападу сіл Саўрана эльфы Лорыена пад кіраўніцтвам Келеборна нанеслі свой контрудар па Дол-Гулдуру і з налёту ўзялі варожую цытадэль. Выкарыстоўваючы сваё магічнае ўменне, Галадрыель абрынула сцены варожай крэпасці[5]. Чацвёртая Эпоха і сыход на ЗахадПраз паўтара гады пасля ўзыходжання на прастол караля Элесара і пачатку Чацвёртай Эпохі Галадрыель пакінула Серадзем’е і 29 верасня 3021 года адплыла разам з Элрандам, Гандальфам, Фрода і Більба на Захад, пакінуўшы Келеборна ў Лорыене. На той момант ёй было больш за 7000 гадоў. Яна заставалася адзінай жывой з князёў нолдар, якія ў свой час пакінулі Валінор. Генеалагічнае дрэваГенеалогія Першанароджаных Эльфаў Дом Фінарфіна
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia