Смаўг (Серадзем’е)
Смаўг (англ.: Smaug, транскр.: [smaʊg][2]; часам выкарыстоўваецца Смог, у беларускім перакладзе Драк) — агнядышны крылаты цмок у легендарыуме Толкіна, галоўны антаганіст у рамане 1937 года «Хобіт, або Туды і назад». Вядомы тым, што ў 2770 годзе Трэцяй Эпохі Серадзем’я знішчыў горад Дэйл і авалодаў скарбамі гномаў Адзінокай Гары. У 2941 годзе, разгневаны з’яўленнем у яго ўладаннях атрада пад кіраўніцтвам Торына Дубашчыта (гэта былі трынаццаць гномаў і хобіт Більба Торбінс), Смаўг вырашыў знішчыць Эсгарат — горад людзей на Доўгім возеры, але быў забіты Бардам Лучнікам. Пры стварэнні вобразу цмока Джон Р. Р. Толкін выкарыстаў матывы са скандынаўскай міфалогіі і англасаксонскай літаратуры . Даследчыкі адзначаюць яго падабенства з Фафнірам , персанажам «Сагі пра Волсунгаў », і цмокам з паэмы «Беавульф». У «Хобіце» Смаўг апісаны як «асабліва хцівы, моцны і зламысны»[3]. Смаўг непасрэдна звязаны з адной з асноўных тэм рамана Толкіна — сквапнасцю, якую выклікае ахоўваемае ім золата. ІмяТолкін адзначыў, што «дракону ў якасці імя — ці, хутчэй, псеўданіма — дасталася форма мінулага часу старажытнагерманскага дзеяслова „smugan“, „працісквацца ў дзіру“: філалагічны жарт нізкага кшталту»[4]. Па меркаванні Тома Шыпі, гэтае імя магло быць узята з таямнічага выразу «sm’eah-wyrm» (стар.-англ.: «пранікаючы чарвяк»), якое прысутнічае ў англасаксонскім тэксце X стагоддзя «Bald's Leechbook »[5], і старажытнаанглійскага заклінання «wið sméogan wyrme» — «ад чарвяка пранікаючага»[6]. Слова «sméogan» роднаснае старажытнаскандынаўскаму дзеяслову «smjúga», формай мінулага часу якога з’яўляецца «smaug», «ён поўзаў»[7]. Шыпі дадае, што гэтае імя адлюстроўвае розум дракона, бо старажытнаанглійскае слова «sméagan» таксама азначае «ўнікаць», а ў форме прыметніка — «дасведчаны, умелы», што адпавядае Смаўгу, які, «у параўнанні з астатнімі персанажамі „Хобіта“, найбольш хітрамудры»[6]. Па словах амерыканскага лінгвіста Марка Хукера, яшчэ да таго, як ён азнаёміўся з тлумачэннем Толкіна, ён сфармуляваў уласны варыянт этымалогіі імя — ад праіндаеўрапейскага кораня «smeug(h)-/smeuqh-», ад якога ўзніклі словы на розных мовах індаеўрапейскай сям’і, што азначаюць «дым» (англ.: smoke, прагерм. smauk, сярэдневерхненямецкае smouch, старажытнагаландскае smooc, старажытналітоўскае smáugiu) і «дракон» (царк.-слав: смокъ, старажытначэшск. і польск.: smok)[8]. Пытанне аб правільным вымаўленні імя цмока на англійскай мове з’яўляецца прадметам дыскусіі[9][10]. Марк Хукер адзначае, што Крыстафер, сын Дж. Р. Р. Толкіна, вымаўляе яго як [smowg][8]. Згадкі ў творах«Хобіт»Смаўг быў адным з апошніх вялікіх цмокаў Серадзем’я. Пра яго стала ўпершыню вядома пасля яго нападу на Дол і захопу Адзінокай гары з усімі яе скарбамі. Гэта адбылося прыкладна за 150 гадоў да падзей «Хобіта», і дагэтуль Смаўг ужо меў узрост некалькі стагоддзяў. У «Хобіце» распавядаецца пра выправу гномаў і хобіта Більба Торбінса да Гары, каб забіць цмока і вярнуць гномам іх каралеўства. За стагоддзі, што Смаўг правёў, лежачы на золаце і каштоўных камянях у сваіх уладаннях, гэтыя каштоўнасці ўпіліся ў скуру на яго бруху, зрабіўшы і без таго непранікальную браню з лускі яшчэ мацнейшай. Аднак Більба, убачыўшы цмока ў яго логаве, угледзеў на левых грудзях маленькі неабаронены лапік скуры. Яго расповед пра гэта падслухаў дрозд і распавёў Барду Лучніку з Эсгарота. Калі Смаўг атакаваў горад, Бард забіў цмока трапным выстралам у яго неабароненае месца. Сярод нарабаванага Смаўгам былі выяўлены Аркенстон і некалькі міфрылавых кальчуг, адну з якіх Торын Дубашчыт падараваў Більба. Праз некалькі дзесяцігоддзяў гэтая кальчуга не раз уратоўвала Більбавага пляменніка Фрода ад пагібелі. «Вяртанне караля»У дадатку A, секцыі III «Вяртання караля» Смаўг згаданы як «найвялікшы з цмокаў свайго часу», які, пачуўшы пра багацці Эрэбора, «паўстаў і без папярэджання напаў на караля Трора, накінуўшыся на гару ў полымі». У гэтым тэксце сцвярджаецца, што цмокі жылі ў пустцы (Ссохлая Пустэча) па-за Шэрымі гарамі, «абвясціўшы вайну гномам і рабуючы іх майно». Можна меркаваць, што і Смаўг з’явіўся адтуль. «Няскончаныя казанні»У аповедзе «Паход на Эрэбор» (англ.: The Quest of Erebor) Гандальф кажа, што ён чакаў, што Смаўг можа ўяўляць сур’ёзную пагрозу, калі яго скарыстае Саўран, які тады знаходзіўся ў Дол-Гулдуры ў Цемналессі. Гэта і стала матывам удзелу Гандальфа ў выправе Торына з кампаніяй дзеля адваявання іх радзімы. Вобраз Смаўга ў кіно![]() У экранізацыі кнігі «Хобіт, або Туды і назад» рэжысёра Пітэра Джэксана — «Пустка Смаўга» 2013 года вобраз цмока стварыў англійскі акцёр Бенедыкт Камбербэтч з дапамогай тэхналогіі «захопу руху і мімікі» і агучвання персанажа[11]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia