Кастрычнік (кінатэатр, Мінск)
Кінатэатр «Кастрычнік» — шырокафарматны кінатэатр Мінска, размешчаны на праспекце Незалежнасці, дом 73. Пабудаваны ў 1975 г. па індывідуальным праекце, выкананым у інстытуце «Белдзяржпраект» архітэктарам Валянцінам Малышавым. Адкрыўся 30 студзеня 1975 года на месцы ранейшага кінатэатра «Зорка». АпісаннеАдзін з найбольш наведвальных кінатэатраў Мінска, за 2016 год кінатэатр прыняў 298 154 гледачоў[1]. ![]() Мае найбуйнешую ў горадзе глядзельную залу з амфітэатрам на 1186 месцаў, а таксама у найбуйнейшы бясшвоўны экран памерамі 22 х 10 м[1]. Аснашчаны магутнай стэрэагукавой сістэмай DTS Surround System. Ёсць сістэма кандыцыянавання паветра. Кінатэатр «Кастрычнік» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці. У кінатэатры размешчаны вестыбюль, 2 фае, кафэ, а таксама зала рускага більярда. У вестыбюлі экзатычныя расліны і велізарная клетка з жывымі папугаямі. АрхітэктураРазмешчаны ў глыбіні ад «чырвонай лініі» забудовы праспекта. Будынак двухпавярховы, выкананы ў выглядзе фрагмента ўсечанай канеліраванай калоны, якую з трох бакоў абкружае просталінейная галерэя з лесвічнымі каскадамі. Круглаватая форма галоўнага аб’ёму глядзельнай залы гарманічна спалучаецца з прамавугольным у плане плоскасным аб’ёмам 1-га паверха з суцэльным зашкленнем[2]. Галоўны ўваход у кінатэатр — праз касавы вестыбюль. На фоне яго зашклення вылучаецца рад беламармуровых слупоў. Вестыбюльная група, фае з кафэ на 200 месцаў і з малым экранам размешчаны на 1-м паверсе, на 2-м — глядзельная зала, разлічаная на 1400 месцаў, вырашаная амфітэатрам, і фае з бакавымі лесвіцамі, якія вядуць у глядзельную залу. Фае другога паверха мае дынамічную трактоўку ўнутранай прасторы: паўкруглая ў плане форма, нахіленая столь. Вялікая плоскасць зашклеішя адкрывае яго інтэр’ер па шырокую вонкавую тэрасу. У аздобе інтэр’ераў выкарыстаны белы і ружовы мармур, ракушачнік, фанероўка[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia