Мультыкомплекс «Беларусь »
Кінатэатры ў Мінску існуюць з 1900 года[ 1] . На 2019 год у Мінску працуюць 22 кінатэатры, уключаючы 13 кінатэатраў, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама[ 2] . Усе кінатэатры ў сталіцы з’яўляюцца лічбавымі[ 3] .
Гісторыя
Колькасць кінатэатраў у розныя гады: [ 1]
1935
5
1939
6
1951
4
1955
10
1958
17
1967
22
1979
24
1983
24
1988
25
1993
26
2019
22
У 1900 годзе прадпрымальнік Рыхард Штрэмер адкрыў у доме Ракаўшчыка на Захар’еўскай вуліцы першы ў горадзе кінатэатр. Першапачаткова ў ім паказваліся дыяпазітывы, потым нямыя фільмы. У 1907 —1914 гады з’явілася 5 кінатэатраў: «Гігант», «Ілюзіён», «Люкс», «Мадэрн», «Эдэн». За кароткі перыяд кінематограф стаў самым масавым відовішчам.
У 1918 годзе кінатэатры, прыватныя фільматэкі, кінаметаграфічнае абсталяванне і матэрыялы былі нацыяналізаваныя. У 1922 годзе усе кінематографы горада перайшлі ў вядзенне гарадскога аддзела народнай адукацыі[ 7]
У 1930 -я гады XX стагоддзя ў кінатэатрах з’явіліся вестыбюлі, касы і ёмістыя залы на некалькі сотняў гледачоў.
У 1942 —1943 гадах у захопленым і разбураным горадзе немцы пабудавалі двухпавярховы драўляны кінатэатр «Першы», які перажыў бамбёжку пры вызваленні Мінска. У 1950 -я кінатэатр знеслі для пабудовы гасцініцы «Мінск». Астатнія кінатэатры былі разбураныя альбо знесеныя падчас рэканструкцыі горада.
У сярэдзіне 1950-х гадоў адкрыўся кінатэатр «Цэнтральны».
У сярэдзіне 1950-х гадоў у СССР пачалі будаваць тыпавыя цагляныя будынкі па праекце архітэктара Зоі Брод. У Мінску такімі сталі кінатэатры «Спартак» (1956) і «Авангард» (1956)[ 8] .
У эпоху мінімалізма падчас праўлення Хрушчова па праекце архітэктара І. Зотавай былі пабудаваныя двухзальныя кінатэатры «Беларусь» (1961), «Камсамолец» (1961), «Мір» (1958), «Радзіма»[ 8] .
У 1966 годзе адкрыўся кінатэатр «Партызан» з незвычайнымі архітэктурнымі формамі таго часу. У тым жа годзе адкрыўся галоўны дзіцячы кінатэатр «Піянер» , які вылучаўся мадэрнізмам і зімовым садам з басейнам. Таксама былі папулярныя мабільныя кінатэатры ў аўтобусах ЗІС-155 — «Малютка» і «Вясёлка» (філіял кінатэатра «Перамога»[ 9] ). З 1963 года ў парку Горкага ў самалёце ЛІ-2 працаваў кінатэатр «Пяты акіян»[ 8] .
У 1970 -80 -я гады былі адкрытыя кінатэатры ў розных раёнах горада — «Маяк» (1970), які быў перайменаваны ў «Кіеў» у гонар дзён культуры УССР у БССР , «Сучаснік» (1971), «Дружба» (1974) у Чыжоўцы , «Вільнюс» (1976) у Зялёным Лузе , «Салют» (1978) у Серабранцы , «Электрон» (1981) у Курасоўшчыне [ 8] .
У 1975 годзе адкрыўся самы вялікі кінатэатр горада — «Кастрычнік» на 1400 месцаў, а ў 1980 годзе — «Масква» з дзвюмя заламі на 1320 месцаў[ 8] .
У 1980-я гады былі пабудаваныя кінатэатры «Аўрора» (1988) і «Бярэсце» (1989) — апошні кінатэатр, які быў пабудаваны ў савецкі час [ 8] . Напрыканцы 1980-х у горадзе працавала 26 кінатэатраў.
У 1997 годзе ўсе кінатэатры горада былі аб’яднаныя ў арганізацыю УП «Кінавідэапракат»[ 11] .
У 2008 годзе адкрыўся кінатэатр «Беларусь» , які стаў першым мульціплексам у краіне. Кошт праекту пабудовы — каля 12 мільёнаў долараў ЗША[ 11] .
У 2013 годзе 8 кіназалаў перайшлі са стужкавага ў лічбавы фармат, у 2014 гэта зрабіў кінатэатр «Масква». Апошні аналагавы кінатэатр «Перамога» зачыніўся на рэканструкцыю ў 2017 годзе[ 12] .
21 жніўня 2020 года спыніў працу аўтакінатэатр Silver Screen Open Air, 5 кастрычніка — Silver Screen Drive-in. Кінатэатры былі зачыненыя на зіму, але не аднавілі працу ў будучыні[ 13] .
25 красавіка 2021 года з-за пераезду ў ГЦ Minsk City Mall, спыніў працу кінатэатр Silver Screen у ГЦ Galileo[ 14] . На яго месцы напрыканцы 2022 адкрыўся кінатэатр Skyline Cinema[ 15] .
У сакавіку 2022 года з-за санкцый на фоне ўварвання Расіі ва Украіну многія сусветныя кінакампаніі, такія як The Walt Disney Company , Warner Bros , Paramount , Sony Pictures , адмовіліся ад супрацоўніцтва з Расіяй . Гэта паўплывала і на беларускія кінатэатры, бо правы на паказ фільмаў набываюцца ў асноўным у расійскіх партнёраў. З-за гэтага ў сакавіку 2022 года кінатэатры Silver Screen страцілі 40-50 % аўдыторыі[ 16] .
Спіс кінатэатраў Мінска
У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Мінска. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.
Табліца:
Назва — назва кінатэатра;
Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў;
Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр;
Нататкі — дадатковыя тлумачэнні;
Спасылкі — крыніцы;
Існуючыя
Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры
Назва
Адкрыты
Архітэктары
Адрас
Выява
Нататкі
Спасылкі
3D Кіно ў Карона-сіці
2020
вул. Дзянісаўская , 8/2
Чатыры залы на 241 месца.
[ 17]
3D Кіно ў Замку
2014
прасп. Пераможцаў , 65
Тры залы на 650 месцаў
[ 18]
Falcon Club Буцік кіно
2016
прасп. Пераможцаў , 20
Восем залаў на 15, 16, 18, 18, 31, 31, 34, 109 месцаў
[ 11] [ 19]
mooon у ГЦ Dana Mall
2017
вул. Пятра Мсціслаўца , 11
Семь залаў на 967 месцаў. Раней – velcom cinema (з 2017 па 2019) і VOKA Cinema (з 2019 па 2022). У 2019 годзе адкрыта зала ScreenX з кутом агляду ў 270 градусаў.
[ 11]
mooon у ГЦ Palazzo
2022
вул. Ціміразева , 74А
Кінатэатр у Palazzo. Першы кінатэатр IMAX у Беларусі.
[ 20] [ 21]
Silver Screen у ГЦ «Арэна-Сіці»
2015
прасп. Пераможцаў , 84
Шэсць залаў 787 месцаў.
[ 11]
Skyline Cinema у ГЦ Galileo
2014
вул. Бабруйская , 6
У 2014—2021 — 7-зальны кінатэатр Silver Screen на 800 месцаў. Зачынены з-за змены аператара. Новы Skyline Cinema адкрыўся ў 2022.
[ 11] [ 22] [ 23] [ 24]
АртКінатэатр у ГЦ «Еўропа»
2019
вул. Сурганава , 57б
Тры залы на 220 месцаў.
[ 25]
АртКінатэатр у ГЦ «Тытан»
2015
прасп. Дзяржынскага , 104
Дзве залы на 100 і 220 месцаў.
[ 26]
Аўрора
1988
Барыс Ларчанка Нэлі Цямнова
вул. Прытыцкага , 23
Тры залы 200, 300, 500 месцаў. Пасля рэканструкцыі тры залы на 117, 200, 356 месцаў.
[ 1] [ 27] [ 28]
Беларусь
1961 2008
І. Зотава
вул. Раманаўская Слабада , 28
Дзве залы па 300 месцаў. У 2006 годзе будынак знесены. У 2008 годзе пабудаваны новы кінатэатр на 5 залаў з 280, 221, 169, 197, 145 месцамі.
[ 1] [ 8] [ 11]
Бярэсце
1989
прасп. Газеты Праўда , 25
Дзве залы на 150 і 300 месцаў. Рэканструяваны ў 2010—2012 гады. Пасля рамонту залы на 150 і 293 месцаў. З 2001 года лічбавы з фарматам 3D.
[ 1] [ 30] [ 31]
Кастрычнік
1975
Валенцін Малышаў
прасп. Незалежнасці , 73
Пабудаваны на месцы знесенага кінатэатра «Зорка». Самы вялікі экран у краіне памерам 22 на 10 метраў, самая ёмістая зала на 1186 чалавек (першапачатковая ёмістасць на 1340 месцаў).
[ 1] [ 8] [ 11] [ 32]
Кіеў
1970
вул. Кахоўская , 31
З 1970 па 1976 гады — «Маяк» з залай на 560 мест. У 2009—2010 гады зачыняўся на мадэрнізацыю. Першы ў горадзе 3D-кінатэатр. Зала на 280 месцаў.
[ 1] [ 8] [ 27]
Камсамолец
1961
І. Зотава
вул. Жылуновіча , 39
Дзве залы па 400 месцаў. Пасля рабонту залы на 186 і 218 месц.
[ 1] [ 8] [ 27]
Масква
1980
Віктар Крамарэнка Уладзімір Шчарбін Міхаіл Вінаградаў
прасп. Пераможцаў , 13
Дзве залы на 260 і 1070 месц. Пасля рэканструкцыі 2014 года зала паменшана з 873 месцы да 700. Зачынены на рэканструкцыю ў 2024 годзе
[ 1] [ 8] [ 11] [ 35] [ 36]
Мір
1958
І. Зотава
вул. Казлова , 4а
Дзве залы на 406 і 385 месц. У 1978 годзе ў адной з залаў усталяваная сістэма «СТЭРЫО-70». Пасля рамонту 2012 года дзве залы на 188 і 256 месц.
[ 1] [ 8] [ 32] [ 39]
Музей кіно
1980
вул. Свярдлова , 4
У музеі праводзяцца выставы і рэтраспектывы.
Палац Рэспублікі 3D
2010
Кастрычніцкая плошча , 1/1
[ 1]
Перамога
1950
Іосіф Лангбард
вул. Інтэрнацыянальная , 20
Пры адкрыцці работалі вялікая зала на 606 месцаў, малая зала на 118 месцаў і летняя зала на 610 месцаў, якая працавала з мая па лістапад. З 2001 года будынак ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. У 2017 годзе зачынены на рэканструкцыю. Непасрэдна работы па рэканструкцыі пачаліся ў лютым 2022 года.
[ 1] [ 8] [ 12] [ 32] [ 43] [ 44] [ 46]
Піянер
1966
Георгій Заборскі Леанід Левін
вул. Энгельса , 20
Некалі найбуйнейшы дзіцячы кінатэатр у краіне. Праектаваўся як кінатэатр з дзвюма заламі. У выніку будынак падзяліўся на кінатэатр і тэатр лялек. Стаў лічбавым у 2012 годзе. У 2017 годзе на другім паверсе замест друкарні адкрылася другая зала на 49 месцаў. Асноўная зала на 278 месцаў
[ 1] [ 47] [ 48] [ 50]
Ракета
1958
зав. Рабочы , 3
Зала на 506 месцаў. На другім паверсе дзейнічала выстава мотавелазаводу. Лічбавы з 2013 года. Пасля рамонту дзве залы на 254 і 46 месцаў. У кінатэатры дэманстраваўся праект Cinemascope (2012—2019).
[ 1] [ 8] [ 51] [ 52] [ 53]
Салют
1978
прасп. Ракасоўскага , 150а
Зала на 805 месц. у 2005 годзе зачыняўся на рэканструкцыю. З 2011 года лічбавая зала на 286 месцаў з фарматам 3D. Экран 13,6 на 5,8 метраў.
[ 1] [ 27] [ 55]
Цэнтральны
1954
Генадзь Баданаў Міхаіл Асмалоўскі
прасп. Незалежнасці , 13
Самы стары існуючы кінатэатр. Зала на 502 месца, пасля рэканструкцыі 2001—2003 гадоў — зала на 250 месцаў. Лічбавы з 2010 года. З 2010 года зала на 166 месцаў, пазней на 200 месцаў. У 2012 першым адкрыў продаж квіткоў праз Інтэрнэт. У залу кінатэатра забаронена праносіць ежу.
[ 1] [ 11] [ 27] [ 56]
Prizma cinema у ГЦ Prizma
2024
пр. Партызанскі , 77А
3 кіназалы, разлічаных на 267 наведвальнікаў
[ 57] [ 58]
Будучыя
Назва
Год адкрыцця
Архітэктары
Адрас
Выява
Нататкі
Спасылкі
mooon у ГЦ Minsk City Mall
вул. Талстога , 1
У кінапрасторы плануецца размясціць кінатэатр на 5 залаў, а таксама гульнявы бар з кінатэматыкай. Адкрыццё запланавана ў 2025 годзе
[ 59] [ 60]
Кінатэатр у ГЦ Green City
вул. Прытыцкага , 156-1
IMAX-кінатэатр
[ 61]
Кінатэатр у ГЦ Avia Mall
Кінатэатр у раёне «Мінск-Мір »
[ 62]
Skyline cinema у ГЦ Mega Park
вул. Казіміраўская, 12
7-зальны кінатэатр
[ 63]
Закрытыя
Назва
Адкрыты
Закрыты
Архітэктары
Адрас
Нататкі
Спасылкі
Silver Screen Drive-in
2020
2020
вул. Ціміразева , 74А
Аўтакінатэатр на 77 месцаў размешчаны на даху ГЦ Palazzo. Экран памерам 16 на 7 метраў. Зачынены на зіму.
[ 64]
Silver Screen Open Air
2020
2020
вул. Арлоўская , 20
Аўтакінатэатр на 50 месц. Экран памерам 16 на 7 метраў. Зачынены на зіму.
[ 65]
Авангард
1956
Н/Д
Зоя Брод
вул. Папаніна, 7
Знесены ў 2018 годзе.
[ 1] [ 8] [ 66]
АртКінатэатр у БЦ Rubin Plaza
2010
2012
прасп. Дзяржынскага , 5
Цяпер — «Сбер Банк ».
[ 1] [ 67]
Беларусь
1944
1961
вул. Астроўскага, 24
Размяшчаўся ў былой сінагозе Зальцмана. У 1960-70-я гады — Дом піянераў. Будынак захаваўся. Цяпер — дзіцяча-юнацкая школа Алімпійскага рэзерву па шахматах і шашках.
[ 1]
Вільнюс
1976
2004
Э. Левіна І. Сітнікава
вул. Каліноўскага, 55
Быў адчынены як частка комплексу гандлёва-грамадскага цэнтру. Шырокаарматный кінатэатр з залай на 776 месц. Перароблены ў Палац барацьбы імя А. В. Мядзведзя.
[ 1] [ 69] [ 70] [ 71]
Вымпел
кан. 1950-х
пач. 1980-х
вул. Усходняя, 50
Згарэў у пачатку 1980-х. На месцы кінатэатра знаходзіцца сквер.
[ 1]
Вясёлка
1952
кан 1990-х
Георгій Сысоеў
Парк імя Чалюскінцаў
Знесены падчас рэканструкцыі парка.
[ 1] [ 8]
Гігант
1909
Н/Д
вул. Захар’еўская , 88
З 1926 года — «Чырвоная зорка» на 700 месцаў. В 1930 годзе стаў першым гукавым кінатэатрам у горадзе (чацвёртым гукавым у СССР). Некалькі разоў мяняў адрас. Разбураны падчас вайны. Зараз — будынак на праспекце Незалежнасці, 22.
[ 1] [ 7]
Дзіцячы
1936
Н/Д
вул. Савецкая, 92
У будынку былой лютэранскай кірхі. З 1938 па 1954 і з 1967 — «Навіны дня». З 1954 па 1967 — «Дзіцячы» на Энгельса, 12. Цяпер — Малая сцэна тэатра імя Янкі Купалы.
[ 1]
Дом Кіно
1966 2005
2025
Юрый Шпіт
вул. Талбухіна , 18
З 1966 года — «Партызан». З 2005 года пасля рэканструкцыі — «Дом кіно» з залай на 584 месца.
[ 1] [ 8]
Дружба
1974
2012
вул. Ташкенцкая, 9
Зала на 763 месца. Знесены ў 2017 годзе.
[ 1] [ 74]
Змена
кан. 1950-х
2002
вул. Даўгабродская, 110
[ 1]
Знамя
кан. 1950-х
кан. 1990-х
вул. Вялікаморская, 3
Знесены ў канцы 1990-х гадоў. На месцы кінатэатра знаходзіцца сквер.
[ 1]
Зорка
1954
пач. 1970-х
Ленінскі прасп., 73
Знесены, каб пабудаваць кінатэатр «Кастрычнік».
[ 1]
Ілюзіён
1907
Н/Д
вул. Захар’еўская , 87
Першы ў горадзе кінатэатр з вялікім экранам[ 75] . Размяшчаўся ў доме Паляка, пазней некалькі разоў мяняў адрас. З чэрвеня па ліпень 1924 і з 1934 па 1938 — «Пралетарый» на 300 месцаў, з 1924 па 1928 — «Чырвоны факел», з 1928 па 1934 — першы дзіцячы кінатэатр «Юны піянер» на 250 месцаў, з 1938 — «Радзіма» на 1000 месцаў. Зараз — выхад з метро на Кастрычніцкую плошчу на скрыжаванні прасп. Незалежнасці і вул. Энгельса.
[ 1] [ 7]
Іскра
кан. 1950-х
1992
вул. Мендзялеева, 10а
Знесены ў 2005 годзе. Зараз будынак на вуліцы Перадавая, 11а.
[ 1]
Кінатэатр Акруговага дома афіцэраў
Н/Д
Н/Д
вул. Чырвонаармейская, 3
Падчас вайны тут быў «Soldaten-kino». Зараз — Цэнтральны дом афіцэраў без кінатэатра.
[ 1]
Кінематограф Рыхарда Штрэмера
1900
Н/Д
вул. Губернатарская, 19
Першы ў Мінску кінатэатр[ 75] . Размяшчаўся ў доме Ракаўшчыкоў. Зараз будынак на праспекце Незалежнасці, 23.
[ 1]
Культура
1926
Н/Д
вул. Валадарскага , 7
На момант адкрыцця самы буйны кінатэатр у краіне з залай на 1200 месцаў і экранам 8,5 на 7 метраў. Зараз — Рускі драматычны тэатр імя М. Горкага.
[ 1]
Летні
1951
1975
А. Брэгман
Парк імя Горкага
Пабудаваны на месцы цырка. Згарэў у 1975 годзе.
[ 1]
Люкс
1914
Н/Д
вул. Петрапаўлаўская
[ 1]
Мадэрн
1907— 1908
Н/Д
вул. Губернатарская, 22
Размяшчаўся ў доме Стэфановіча. Зараз — будынак на вуліцы Леніна, 23.
[ 1]
Нёман
кан. 1950-х
1970-я
вул. Апанскага, 71
Знарэў у сярэдзіне 1970-х.
[ 1]
Новы тэатр
другая палова 1910-х
Н/Д
вул. Захар’еўская , 61
Размяшчаўся ў доме Машкілейсона. Некалькі разоў мяняў адрас. З 1926 — «Спартак». Зараз — будынак на праспекце Незалежнасці, 19.
[ 1]
Першы
1942— 1943
кан. 1950-х
вул. Савецкая, 23
Зала на 485 месцаў. Зараз на месцы кінатэатра размешчаны двор гасцініцы «Мінск».
[ 1] [ 8]
Пяты акіян
1963
Н/Д
Парк імя Горкага
Дзіцячы кінатэатр размяшчаўся ў самалёце Лі-2. Знесены.
[ 1]
Радзіма
1944
кан. 1960-х
І. Зотава
вул. Рэвалюцыйная, 2
Пасля пачатку 1950-х — «Навіны дня». Таксама называўся «Кінатэатр паўторнага фільму». Будынак захаваўся.
[ 1] [ 8] [ 79]
Радзіма
1957
2003
вул. Лізы Чайкінай, 16
Дзве залы на 406 и 409 месцаў. Зараз — Новы драматычны тэатр.
[ 1] [ 8]
Рэспубліканскі дом кіно
1968
пач. 1990-х
Томаш Пайздзерскі
вул. Савецкая, 15
Размяшчаўся ў Касцёле Святога Сымона і Святой Алены.
[ 83]
Спартак
1956
1987
Зоя Брод
вул. Даумана, 2
Пасля рэканструкцыі 1987—1994 гадоў у будынку працаваў Моладзевы тэатр. Пасля рамонту 2009—2018 — канцэртная пляцоўка.
[ 1] [ 8] [ 84] [ 85]
Сучаснік
1971
2002
М. Бубноў
вул. Харкаўская, 70а
Зала на 760 месцаў. Знесены.
[ 1] [ 8] [ 86]
Ударнік
кан. 1950-х
1990-е
Георгій Сысоеў
вул. Жукоўскага, 15а
Апошні драўляны кінатэатр горада. Знесены ў 2014 годзе.
[ 1] [ 8] [ 87]
Усход
1966
Н/Д
вул. Казлова, 50
У будынку Палаца культуры Трактарнага завода.
[ 1]
Эдэн
1909
Н/Д
вул. Захар’еўская, 83
Адзін з лепшых кінатэатраў свайго часу размяшчаўся ў доме Булгак. Некалькі разоў мяняў адрас. З 1926 — «Інтэрнацыянал». Зараз — будынак на прасп. Незалежнасці, 23.
[ 1] [ 7]
Электрон
1981
2008
вул. Казінца, 117
У будынку працуе фондасховішча Музея прыроды і экалогіі.
[ 1] [ 88]
Крыніцы
↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф Снесенные, сгоревшие, перестроенные и сохранившиеся. Все кинотеатры Минска с 1900 года до наших дней (руск.) . TUT.BY (17 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
↑ Arcom Group Ltd . Объекты | УП “Киновидеопрокат” Мингорисполкома (руск.) . kinominska.by . Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2019. Праверана 10 лістапада 2019.
↑ БЕЛТА . Все минские кинотеатры через полтора года перейдут на цифровые технологии. Станут ли они популярнее? (руск.) . Недвижимость Onliner (16 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
↑ а б в г Где находился первый минский синематограф и о чем повествовали первые минские киноленты? (нявызн.) . TUT.BY (17 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 10 лістапада 2019.
↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц darriuss . В самолете, автобусе, без попкорна и на деревянных креслах: минские кинотеатры нашего детства — Недвижимость Onliner (нявызн.) . Onliner (16 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
↑ Как выглядели кинотеатры в автобусах в советском Минске (руск.) . The Village Беларусь (26 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2019. Праверана 10 лістапада 2019.
↑ а б в г д е ё ж з і Минск-Новости . Поисковик. Кинотеатры Минска: сравниваем цены, репертуар и уровень комфорта (нявызн.) . ИА «Минск-Новости» (29 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2019. Праверана 5 лістапада 2019.
↑ а б Если кинотеатр «Победа» закроют, где мы будем смотреть авторское кино? (руск.) . KYKY.ORG . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2018. Праверана 21 лістапада 2019.
↑ Silver Screen закрыл оба своих автокинотеатра (руск.) (недаступная спасылка) . afisha.tut.by (6 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2020. Праверана 13 кастрычніка 2020.
↑ Из ТРЦ Galileo ушел Silver Screen. Там будет новый кинотеатр (руск.) . onliner.by (26 красавіка 2021). Праверана 26 красавіка 2021.
↑ В ТРЦ Galileo скоро откроется новый кинотеатр. Узнали, что за он (руск.) . Citydog (16 снежня 2021). Праверана 16 красавіка 2022.
↑ Когда уходит Голливуд. Как теперь выживают белорусские кинотеатры (руск.) . Citydog (2 красавіка 2022). Праверана 16 красавіка 2022.
↑ В Минске заработал новый кинотеатр (руск.) (недаступная спасылка) . TUT.BY . Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
↑ Николай Градюшко . Фоторепортаж: в ТРЦ «Замок» открылись ледовый каток, кинотеатр, бистро и детский развлекательный центр (руск.) . Недвижимость Onliner (17 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 6 лістапада 2019.
↑ Лора Нагапетян . Поход в кинотеатр — как в ресторан. В Минске открылся Бутик кино, билеты в который стоят от 180 до 400 тысяч - Недвижимость Onliner (руск.) . Onliner (12 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2019. Праверана 11 лістапада 2019.
↑ Без IMAX, но с аэротрубой. Подробности открытия самого известного ТЦ-долгостроя в Минске (нявызн.) . onliner.by . Праверана 23 красавіка 2021.
↑ Первый в Беларуси IMAX откроется в этом году в ТРЦ Palazzo (руск.) . mag.Relax.by . Праверана 21 чэрвеня 2021.
↑ ТРЦ Galileo объявил об изменении концепции. Что ждет посетителей в 2021 году, и как он будет выглядеть (руск.) . belretail.by . Праверана 23 красавіка 2021.
↑ За 2021 год в Минске не открылось ни одного крупного торгового центра». Эксперт рассказал о том, что ждет белорусский ритейл в будущем (нявызн.) . realt.by . Праверана 3 жніўня 2021.
↑ Руководитель отдела маркетинга в ООО «Еврокино» (нявызн.) . rabota.by . Праверана 3 жніўня 2021.
↑ Евгения Штейн . В торговом центре «Европа» на Сурганова открылся «АртКинотеатр» - Недвижимость Onliner (нявызн.) . Onliner (30 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2019. Праверана 11 лістапада 2019.
↑ Конкурент «Берестью» - открывается арт-кинотеатр в ТРЦ «Титан» (нявызн.) . blizko.by . Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2019. Праверана 11 лістапада 2019.
↑ а б в г д tata . История, особенности и развитие кинотеатров Минска (нявызн.) . poshyk.info (10 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 6 лістапада 2019.
↑ Дмитрий Исайчук . Первый выстрел «Авроры»: 31 год назад кинотеатр в Минске открылся фильмом «Революционный держим шаг» (нявызн.) (недаступная спасылка) . ИА «Минск-Новости» (2 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2021. Праверана 18 лістапада 2019.
↑ Дмитрий Исайчук . Дата в истории: 25 лет назад в Минске открыт кинотеатр «Берестье» (нявызн.) . ИА «Минск-Новости» (31 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 16 лістапада 2019.
↑ Минский кинотеатр "Берестье" с 13 июля начнет показывать трехмерное кино (нявызн.) . БелТА (8 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 16 лістапада 2019.
↑ а б в «Зрители шли в кино ради эротической сцены»: Фильмы с каким рейтингом смотрели родители миллениалов (нявызн.) . The Village Беларусь (18 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
↑ Посмотрите, как румынские архитекторы сняли минские шедевры соцмодернизма (нявызн.) . TUT.BY (14 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019. Праверана 6 лістапада 2019.
↑ Оксана Красовская . Кинотеатр «Москва» открылся после реконструкции: 3D не будет - Недвижимость Onliner (нявызн.) . Onliner (1 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
↑ Киношка понемножку: Зрители любят кинотеатр «Мир» за то, что он небольшой, уютный и спокойный — Веб-журналист. Интернет-СМИ. Факультет журналистики БГУ (нявызн.) . websmi.by . Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2019. Праверана 18 лістапада 2019.
↑ «Да, это они». Рассказываем, кто берет в аренду на 30 лет старейший кинотеатр Минска (нявызн.) . realty.tut.by (26 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
↑ Синема, синема… — Газета «Минский курьер» (нявызн.) (недаступная спасылка) . Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 21 лістапада 2019.
↑ Падчас рэканструкцыі кінатэатра «Перамога» пад гіпсакардонам выявілі карціну (бел.) (23 лютага 2022). Праверана 16 красавіка 2022.
↑ К 50-летию кинотеатра «Пионер»: от премьеры фильма «Пущик едет в Прагу» до фестиваля «Лістапад» (нявызн.) . Столичное телевидение - СТВ . Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
↑ В кинотеатре «Пионер» на месте типографии открыли новый зал (нявызн.) . citydog.by . Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 16 лістапада 2019.
↑ Столичному "Пионеру" - 50 лет. Как выглядел кинотеатр в 1966-м (нявызн.) . afisha.tut.by (18 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2016. Праверана 18 лістапада 2019.
↑ Кинотеатр «Ракета» открывается после ремонта (нявызн.) . citydog.by . Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
↑ Ушла эпоха: проект Cinemascope расторгает отношения с кинотеатром «Ракета» (нявызн.) . citydog.by . Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
↑ Николай Градюшко . Фотофакт: как выглядит кинотеатр «Ракета» после реконструкции - Недвижимость Onliner (нявызн.) . Onliner (14 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
↑ Александр Филиппович . Возле кинотеатра «Салют» обустроят велопарковку и место для курения (нявызн.) . ИА «Минск-Новости» (24 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
↑ Кинотеатру "Центральный" исполнилось 60 лет. Архивные фото (нявызн.) . TUT.BY (12 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 15 лістапада 2019.
↑ Кинотеатр Prizma cinema (нявызн.) . Праверана 14 ліпеня 2024.
↑ Красовская, Оксана . Каким будет Avia Mall? Когда запустится Prizma? Посмотрели на ТРЦ, которые возводят прямо сейчас - Недвижимость Onlíner (руск.) . Onlíner (23 студзеня 2024). Праверана 28 лютага 2024.
↑ В Minsk City Mall откроется кинопространство. Где такое уже есть? (нявызн.) . Realt.BY . Праверана 14 ліпеня 2024.
↑ Один из кинотеатров Silver Screen закрывается (нявызн.) (недаступная спасылка) . TUT.BY . Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 20 красавіка 2021.
↑ Ольга Жарина . В Минске будет три кинотеатра, где планируют использовать технологию IMAX. Самый крупный — в Каменной Горке (руск.) (недаступная спасылка) . ИА «Минск-Новости» (16 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
↑ Крупнейший торговый центр «Мара Молл» (руск.) . prometr.by (10 снежня 2020). Праверана 30 жніўня 2021.
↑ Что за тропический парк? Какие будут магазины? Когда открытие? Ответы на все вопросы про Mega Park в Каменной Горке (нявызн.) . Праверана 9 снежня 2024.
↑ На крыше торгового центра в Минске открывается автокинотеатр (руск.) (недаступная спасылка) . afisha.tut.by (1 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 1 ліпеня 2020.
↑ Silver Screen открывает автокинотеатр. Билет автомобилям — 20−25 рублей, мотоциклам — 15 (руск.) (недаступная спасылка) . afisha.tut.by (4 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 1 ліпеня 2020.
↑ В Минске сносят кинотеатр «Авангард» (нявызн.) . naviny.by (29 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2019. Праверана 9 лістапада 2019.
↑ Николай Градюшко . Арт-кинотеатр на пр. Дзержинского закрывается. Его место в бизнес-центре Rubin Plaza займёт «БПС-Сбербанк» — Недвижимость Onliner (нявызн.) . Onliner (2 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
↑ darriuss . Районы, кварталы: история Зелёного Луга — Недвижимость Onliner (нявызн.) . Onliner (27 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
↑ «Вильнюс» — на лопатках (нявызн.) . Беларусь Сегодня (22 студзеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
↑ Как в Москве и Минске реконструируют кинотеатры (нявызн.) . Российская газета . Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2020. Праверана 4 лістапада 2019.
↑ Дарья Орел . Бывший кинотеатр «Дружба» снесли (нявызн.) . ИА «Минск-Новости» (31 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
↑ а б Дмитрий Исайчук . «Экскаватор — адская машина» и «Полеты Уточкина на Комаровском поле». Какие фильмы крутили минчанам в начале XX века (руск.) (недаступная спасылка) . «Минск-Новости» (9 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 17 жніўня 2020.
↑ Вероника Молокова . Экскурс в историю. Прогулка от площади Свободы до улицы Революционной (нявызн.) . ИА «Минск-Новости» (7 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
↑ Вместо Красного костела: кинотеатр, «Детский мир» или?.. (нявызн.) . citydog.by . Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2017. Праверана 25 лістапада 2019.
↑ Ольга Жарина . Завершена реконструкция бывшего здания Молодежного театра на проспекте Машерова (нявызн.) . ИА «Минск-Новости» (9 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2019. Праверана 9 лістапада 2019.
↑ Дарья Орел . Бывший кинотеатр «Спартак» станет новой концертной площадкой (нявызн.) . ИА «Минск-Новости» (7 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2019. Праверана 9 лістапада 2019.
↑ Турки обещают возобновить в этом году стройку развлекательного центра за 25 миллионов долларов (нявызн.) . realty.tut.by (23 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
↑ darriuss . Прощание с «Ударником»: под строительство третьей линии метрополитена снесли последний деревянный кинотеатр Минска - Недвижимость Onliner (нявызн.) . Onliner (2 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2014. Праверана 18 лістапада 2019.
↑ Светлана Шидловская . Лапы, морды и хвосты — где в городе можно встретить нос к носу бурого медведя или орлана-белохвоста (нявызн.) . ИА «Минск-Новости» (30 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
Літаратура
Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т (руск.) / Г. П. Пашков ;. — Минск: «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2008. — Т. 5. — 752 с. — ISBN 978-985-11-0427-3 .
Филимонова С. Д. Архитектура общественных зданий Белоруссии (руск.) . — Вышэйшая школа, 1985. — 118 с.
Бровка П. У. Минск: Энциклопедический справочник (руск.) . — Главная редакция БелСЭ, 1980. — 424 с.
Бабкоў У. А. Гісторыя Мінска. — «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2006. — 696 с.
Шибеко З. В., Шибеко С. Ф. Минск: Страницы жизни дореволюционного города (руск.) . — Полымя, 1990. — 352 с.
Воложинский В. Г. Минск. Старый и новый (руск.) . — Харвест, 2010. — 272 с.
Спасылкі