Беларусь (кінатэатр, Мінск)
«Беларусь» — шырокафарматны кінатэатр у Мінску, размешчаны па адрасе вуліца Раманаўская Слабада, 28. Найбольш наведвальны кінатэатр Мінска, за 2016 год кінатэатр прыняў 697 797 гледачоў[1]. ГісторыяЗ 1997 года калектыў аўтараў пад кіраўніцтвам архітэктара Леанарда Маскалевіча распрацоўваў праект будаўніцтва на месцы кінатэатра Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Праект быў зацверджаны ўрадам, аднак на працягу 3 гадоў Міністэрства культуры так і не прыступіла да працы. Ранейшы будынак кінатэатра быў разбураны пасля 8 гадоў прастою. Новы будынак на гэтым месцы быў спраектаваны ў 2004—2006 годзе аўтарскім калектывам інстытута «Белпраект», у які ўваходзілі В. Б. Куцко, А. І. Чыжык, А. В. Рыяўба. Пабудаваны ў 2006—2008 гадах[2]. Ізноў кінатэатр адкрыўся 12 верасня 2008 года напярэдадні святкавання Дня горада. Новы кінатэатр у дзень адкрыцця наведаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка[3]. Кінатэатр «Беларусь» — першы ў краіне сучасны мультыплекс (5 залаў)[4]. Апісанне і характарыстыкіУ кінатэатры 5 камфортных кіназалаў з мяккімі крэсламі, падлакотнікі якіх абсталяваны трымальнікам для шклянак ці бутэлек невялікага аб’ёму, агульнай умяшчальнасцю 1012 месцаў:
Залы размяшчаюцца вакол кінапраекцыйнай, якая знаходзіцца на адзнацы +4,2 метра і абсталявана камп’ютарнай сістэмай бесперамотачнай дэманстрацыі фільмаў, што дазваляе паказваць або адначасова ў 5 залах адзін і той жа фільм, або ў кожнай зале розныя. Першапачаткова ж планавалася будаўніцтва шасцізальнага кінакомплекса на 1,5 тысячы наведвальнікаў (кожная зала прыкладна на 250 чалавек). У кінатэатры размешчаны прасторны вестыбюль, бар. Побач аўтастаянка на 40 машынамесцаў. Для рашэння праблемы з паркоўкай аўтамабіляў планавалася блізка ад мультыплекса пабудаваць падземную двухузроўневую аўтастаянку на 200 машын з заездам з вуліцы Раманаўская Слабада і выездам на вуліцу Ракаўская, якая б была злучана падземным пераходам з першым паверхам кінакомплекса. Кінатэатр «Беларусь» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia