Касцюкі (Бярозаўскі раён)
Касцюкі́[1] (трансліт.: Kasciuki, руск.: Костюки) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Міжлескага сельсавета. Размешчана за 16,5 км ад Бярозы, за 22,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяУ 1864 годзе — вёска ў Мацвееўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1886 годзе в. Касцюкі (Мацвеевічы), дзейнічала царква, піцейны дом. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года 1 з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Мацвеевіцкай гміне (з 1932 Міжлеская) Пружанскага павета Палескага ваяводства, 91 будынак. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Міжлескім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 22 воіны-землякі. У кастрычніка 1949 года ў вёсцы арганізаваны калгас імя Катоўскага, які ў лютым 1950 года ўвайшоў у склад калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — в. Міжлессе). У 1970 годзе ферма, клуб. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з 2 прамалінейных вуліц, арыентаваных з захаду на ўсход, іх пад прамым вуглом перасякаюць 2 больш кароткія вуліцы. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia