Міжлессе (Бярозаўскі раён)
Міжле́ссе[1] (трансліт.: Mižliessie, руск.: Мижлесье) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Міжлескага сельсавета. Размешчана за 19 км ад Бярозы, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяУ 1864 годзе — в. Міжлессе, цэнтр Мацвеевіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. 20 мая 1884 года пажар знішчыў 46 сялянскіх дамоў з гаспарчымі пабудовамі, страты склалі 22 500 руб. У 1886 годзе — вёска, 33 двары, разам з вёскамі Сішоўка і Ляўковічы 397 жыхароў, валасное праўленне. Пазней Міжлессе і Ляўковічы зліліся ў адзіную вёску. У 1890 годзе цэнтр Мацвеевіцкай воласці, у якой налічвалася 24 паселішчы, 116 двароў, 1768 душ, 26 сялянскіх дамоў. Фальварак Міжлессе знаходзіўся ва ўладанні Наталлі Такаржэўскай, разам з іншымі пунктамі памешчыцы належала 2247 дес. землі. Паводле перапісу 1897 года ў в. Міжлессе (Ляўковічы) дзейнічалі валасное праўленне, хлебазапасны магазін. Фальварак ва ўладанні Мікалая Філінчонка. У 1905 годзе вёска і маёнтак у Чарнякаўскай воласці. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы. У 1924 годзе цэнтр Мацвеевіцкай гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства, в. Міжлессе, побач Малое Міжлессе і леснічоўка Старое Міжлессе. 5 студзеня 1926 года Мацвеевіцкая гміна перайменавана ў Міжлескую, 27 лютага 1932 года скасавана, тэрыторыя і паселішчы далучаны да Сігневіцкай гміны. З 1939 года у БССР. З 1940 года цэнтр Міжлескага с/с. У 1940 годзе вёскі Вялікае Міжлессе і Малое Міжлессе. Быў адкрыты фельчарска-акушэрскі пункт, працавалі паравы млын, хата-чытальня, пошта. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 3 пачатку школы. У 1941—1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 20 жыхароў, на франтах загінулі 30 воінаў-землякоў. Пасля вызвалення працавалі шавецкая майстэрня (з 1946), МТС, аўтарамонтныя майстэрні (у 1948). 20 верасня 1949 года арганізаваны калгас «Чырвоная звязда». У лютым 1950 года значна ўзбуйнены, атрымаў назву «Чырвоны сцяг». Паводле перапісу 1959 года існавалі вёскі Вялікае Міжлессе і Малое Міжлессе. Паводле перапісу 1970 года ў Малым Міжлессі дзейнічала праўленне калгаса. У 1972 годзе Малое Міжлессе злілося з Вялікім Міжлессем і было выключана з рэестра[2]. Да калгаса «Чырвоны сцяг» 4 кастрычніка 1987 быў далучаны былы калгас «Новый шлях», але вёска засталася яго цэнтрам. ІнфраструктураДзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры і бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, дзіцячы сад. Насельніцтва
Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia