Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Высокае)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, помнік архітэктуры барока. ГісторыяПершы касцёл быў фундаваны вялікім князем літоўскім Вітаўтам у XIV стагоддзі, вымураваны як парафіяльны ў 1603—1608 гадах падчашым А. Войнам. Касцёл быў двойчы істотна рэканструяваны і дабудаваны ў 1735 і 1772 гадах. У 1872 годзе храм быў адноўлены М. Патоцкай. У падпарадкаванні касцёла знаходзілася капліца Святой Барбары, пабудаваная на месцы першапачатковага касцёла. У 1935 годзе прыход храма складаў каля 2200 парафіян[1]. Будынак атрымаў пашкоджанні ў Другую Сусветную вайну, а пазней быў пераабсталяваны пад спартыўную залю. Касцёл быў вернуты каталіцкай царкве ў 1990 годзе, адбудаваны ў пачатку XXI стагоддзя. У 2007 годзе быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. АрхітэктураШмат розных фрагментаў гэтага храма дайшло да нас ад самага пачатку 17-га стагоддзя. У асноўных рысах дадзены касцёл захаваўся менавіта з часу сваёй перабудовы ў 1772 годзе[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia