Троіцкі касцёл (Чарнаўчыцы)
Троіцкі касцёл — касцёл у Беларусі, у аграгарадку Чарнаўчыцы, Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік архітэктуры з элементамі готыкі і рэнесансу, мае выразныя рысы абарончага дойлідства Сярэднявечча. Належыць да Брэсцкага дэканата Пінскай дыяцэзіі. Гісторыя![]() Касцёл пабудаваны па фундацыі Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі ў 1585—1595 гадах. У 1600 годзе пры касцёле збудавалі мураваны шпіталь, у якім пазней размясцілася плябанія. У 1867 годзе, пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў, перададзены праваслаўнай царкве. У 1918 годзе, пасля пераходу Чарнаўчыцаў у склад Польшчы, вернуты каталікам. У 1998 г. касцёлу вернута плябанія, у якой у савецкі час быў размешчаны шпіталь, пазней — музычная школа. Архітэктура![]() Касцёл — мураваны аднанефавы храм зальнага тыпу з рудыментальным трансептам і паўкруглай развітой апсідай, да якіх прылягаюць квадратныя ў плане больш нізкія прыбудовы з аднасхільнымі дахамі, што стварае паступовае насычэнне аб’ёмаў і надае кампазіцыі мастацкую выразнасць. З паўднёвага боку да апсіды прылягае круглая ў плане вежа з самастойным шатровым пакрыццём і вінтавой лесвіцай унутры. Да галоўнага фасада прыбудаваны бабінец. Асноўны аб’ём і апсіда накрыты высокім двухсхільным дахам крацістага тыпу[1] з трохвугольнымі шчытамі на тарцах. Шчыт на галоўным фасадзе аздоблены плоскімі прамавугольнымі і круглымі нішамі, тонкімі карнізамі, вертыкальнымі цягамі. Атынкаваныя масіўныя сцены (таўшчыня 1,3 м) бакавых фасадаў умацаваны контрфорсамі, прарэзаны вузкімі паўцыркульнымі вокнамі і завершаны прафіляванымі карнізамі. Інтэр’ер![]() Унутры цыліндрычныя скляпенні на распалубках дэкарыраваны ляпнымі нервюрамі прыгожага геаметрычнага малюнка. Сцены храма, узведзеныя ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы на вапнава-пясчанай рошчыне, аформлены пілястрамі. У круглай вежы з вітай лесвіцай, якая з’яўляецца ходам на дах, прыступкі зроблены з бруса сячэннем 30х20 см. Кожні верхні прыступак абапіраецца ў цэнтры на папярэдні. Па восі вежы ступені злучаліся драўлянымі стрыжнямі (па 3-5 ступеняў на стрыжань)[1]. ![]() ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia