Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Забрэззе)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Забрэззе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() У 1446 годзе Юрый Рымавідавіч заснаваў каталіцкую парафію і ў 1456 годзе пабудаваў касцёл. У 1654 годзе падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай сяло знішчана маскоўскімі войскамі, касцёл быў спалены і адноўлены толькі ў 1695 годзе. Драўляны касцёл праіснаваў да 1959 года і быў знішчаны[1]. На месцы касцёла ўзвялі будынак сельсавета. У 1997 годзе пачата будоўля новага касцёла побач будынку былой крамы. У 1999 годзе намаганнямі пробашча і святара касцёла кс. Томаша касцёл быў дабудаваны і ў 2000 годзе асвячоны. На званіцы ўсталяваны адзін з ацалелых званоў папярэдняга касцёла[2]. У 2008 годзе ў Забрэзскай парафіі служылі 6 міністрантаў, пад куратарствам ксяндза-доктара Генрыка Акалатовіча. На 2014 год налічвалася 3 міністранты, на 2020 год — 1. У 2014 годзе невядомы злачынца, падабраўшы ключ, скраў з касцёла грошы[3][4]. ![]() Святары
У 1901–1902 гадах у народнай школе ў Забрэззі вучыўся будучы ксёндз Міхал Сапоцька, часта ўдзельнічаў у набажэнствах у парафіяльным касцёле. Святарскі прыклад тагачаснага забрэзскага пробашча Яна Куніцкага ажывілі ў Сапоцьке жаданне дзяцінства стаць святаром. ЗноскіСпасылкіКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Забрэззе) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
|
Portal di Ensiklopedia Dunia