Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (Багданава)
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Багданава Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() Парафія згадваецца з 1550 года. Цяперашні будынак быў узведзены з белай сілікатнай цэглы ў 1996 годзе[1]. 29 верасня 1999 года ва ўрачыстай абстаноўцы новы храм быў асвечаны біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандрам Кашкевічам, якому дапамагалі ксёндз з Ліды Вінцэнт Лісоўскі і айцец-францішканец з Гальшан Станіслаў Садоўскі[2]. Архітэктура![]() Храм мае Т-падобны ў плане аб’ём, фасады якога вырашаны ў адкрытай муроўцы сілікатнай цэглай. Плоскасны фасад завершаны трохвугольным франтонам, вылучаны драўляным прытворам пад двухсхільным пакрыццём і рамбічнай люкарнай над ім. Бакавыя фасады расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Бакавыя двухпавярховыя прыдзелы прызначаны для пакояў настаяцеля. У малітоўную ашаляваную залу выступае антрэсоль хораў з драўлянай балюстрадай. Перад касцёлам пастаўлена драўляная чатырохгранная двух’ярусная шатровая брама-званіца[3]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia