Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар францысканцаў (Івянец)
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар францысканцаў (Белы касцёл) — рымска-каталіцкі культавы комплекс у Івянцы. Размешчаны на скрыжаванні вуліц 1-га Мая і Пушкіна. Помнік віленскага барока. Належыць да Івянецкага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Архітэктура![]() ![]() Касцёл — мураваная трохнефавая крыжовая базіліка. Галоўны фасад фланкіраваны пяціяруснымі вежамі. Прастора перакрыта цыліндрычным скляпеннем. Храм вылучаецца надзвычай багатай на галоўным фасадзе ордарнай пластыкай і ляпнінай. Жылы корпус прымыкае да заходняга боку касцёла. Г-падобны ў плане двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам. Брама размешчана па восі касцёла і з’яўляецца архітэктурна-мастацкім акцэнтам агароджы комплексу. Уяўляе сабой трохчасткавую кампазіцыю з чатырох руставаных слупоў з арачным лучковым праёмам, завершаным крывалінейным франтонам. Гісторыя![]() ![]() ![]() ![]() 27 студзеня 1702 года мінскі стольнік Тэадор Антоній Ваньковіч запрасіў у Івянец францысканцаў, выдзеліўшы для іх гарадскую і фальварковую зямлю і падарыўшы значныя грашовыя сродкі, якія дазволілі спачатку ўзвесці драўляны касцёл і кляштар францысканцаў, а пасля распачаць будаўніцтва каменных кляштарных будынкаў. Драўляны касцёл Святога Арханёла Міхаіла быў пабудаваны, хутчэй за ўсё, адразу пасля фундацыі, факт якой пацвярджаецца ў кнігах мінскага магістрата. Будаўніцтва новага мураванага касцёла ў стылі позняга, «віленскага» барока побач з ужо існуючым драўляным касцёлам распачалося ў 1740 годзе. Будоўля фінансавалася пляменнікам фундатара Уладзіславам Тадэвушам Ваньковічам і мясцовымі мяшчанамі-дабрачынцамі. Будаўніцтвам кіраваў мясцовага майстар — айцец Ансельм Чаховіч. Пагорак на якім узводзіліся будынкі касцёла і кляштара ўзмацнілі брукаваным каменнем і вугалем. Рэчышча ракі Волмы на ўчастку, які прылягае да кляштара было часткова зменена так, што пад час павелічэння ўзроўню вады яна менш шкодзіла агароджы кляштара і фундаменту касцёла. Звесткі пра ход будоўлі касцёла, заканчэнне яго будаўніцтва і асвячэнне адсутнічаюць. Аблічча будынка касцёла за 250-гадовы перыяд існавання практычна не змяніўся і выключэннем з’яўляецца толькі замена матэрыялаў пакрыцця будынка і змяненне верхніх ярусаў веж. Пасля здушэння паўстання 1830—1831 гадоў расійскія ўлады закрылі ў 1832 годзе кляштар. На яго месцы стварылі пансіянат для састарэлых каталіцкіх святароў. 1856—1860 — адбыліся рэстаўрацыйныя работы кляштара францысканцаў пад кіраўніцтвам архітэктара В. Бяляўскага і мастака Я. Кураткевіча. Пасля здушэння паўстання 1863 года шматлікія каталіцкія касцёлы і кляштары былі зачынены. У лісце, з міністэрства ўнутраных спраў у мінскую губернскую канцэлярыю напісана: «В Ивенце по-монастырский римско-католический костёл, обращённый в приходской, расположен так, что приезжающие в Ивенец торговать люди совращаются в латинство… Костёл необходимо закрыть… передав со всеми строениями в ведомтсво православного духовенства, ксёндзов перевести в другой приход». 12 снежня 1868 года — па загаду галоўнага начальніка края генерал-лейтэнанта князя Баграціёна касцёл быў зачынены. У архівах горада Санкт-Пецербурга захоўваюцца падпісныя лісты парафіян з просьбаю аб адчыненні касцёла ў Івянцы, але ўлады ігнаруюць прашэнне і ў канцы 1868 года касцёл перадаецца праваслаўнаму духавенству. У 1880—1885 гг. касцёл быў перабудаваны пад праваслаўную царкву. Каталіцкія літургічныя атрыбуты былі заменены на праваслаўныя. Верхнія ярусы веж змянілі цыбулепадобныя купалы. 1915 год — праваслаўныя ўлады вырашылі адчыніць у былым францысканскім кляштары праваслаўны жаночы манастыр. 1920 год — будынак касцёла быў перададзены каталікам. Былі праведзены некаторыя архітэктурныя змены ў гэтым будынку. Касцёл выконваў свае функцыі як парафіяльны. 3 мая 1939 года — у Івянец вярнуліся францысканцы і зноў распачалі душапастырства парафіі касцёла Святога Арханёла Міхаіла. Гвардыянам і пробашчам стаў айцец Гіляры Прач-Прачынскі. 1941 год — пасля прыхода ў Івянец нямецкіх салдат распачаліся пераследванні каталікоў. У францысканскім кляштары размяшчаліся нямецкія жандармы. 19 ліпеня 1941 года — два святары з Івянецкай супольнасці францысканцаў — айцец Ахілес Пухава і айцец Герман Стэмпень — прынялі пакутніцкую смерць ад рук фашыстаў за жыхароў вёскі Пяршаі. 11 чэрвеня 1998 года Папа Ян Павел II аб’явіў іх благаслаўлёнымі. У 1944—1990 гады — гістарычныя будынкі кляштара і касцёла выконвалі розныя функцыі: у касцёле знаходзілася крама, потым засолачны цэх загатканторы, у кляштары існавала сярэдняя школа, пазней у касцёле і кляштары знаходзіўся цэх эксперыментальна-даследчай вытворчасці Мінскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута. У 1980-1990-х гг. праведзены рэстаўрацыйныя работы пад кіраўніцтвам архітэктара І. Маскалёва. 1 мая 1990 года — ксёндз біскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадаў айцам францысканцам касцёл Св. Аляксея і даручыў ім у душапастырскую апеку над усім Івянцом. 1992 год — перададзены каталіцкім вернікам касцёл Св. Міхаіла Арханёла. 1994 год — айцам францысканцам былі перададзены гістарычныя будынкі кляштара і пачаліся работы па яго аднаўленню. 2003 год — распачалася комплексная рэстаўрацыя касцёла. 2012 год — на тэрыторыі каля касцёла адкрыты помнік Яну Паўлу II. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia