Касцёл Святой Марыі Магдалены і кляштар кармелітаў (Мінск)
Касцёл Святой Марыі Магдалены і кляштар кармелітаў — рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску. Дзейнічаў на працягу XVIII ст. Знаходзіўся ў Ракаўскім прадмесці на Новафранцысканскай (Ракаўскай) вуліцы. Мураваны касцёл з'яўляўся помнікам архітэктуры барока (паводле адной з версій, на яго месцы цяпер стаіць праваслаўнае Епархіяльнае ўпраўленне[1]), да нашых дзён захавалася адна з кляштарных пабудоў (вуліца Ракаўская, 14).[2] ГісторыяКляштар кармелітаў заснаваў у 1703 годзе стольнік і падстароста менскі Тэадор Антоній Ваньковіч (паводле іншых звестак у 1677 або каля 1733 года Цеханавецкія[3]), які ахвяраваў ордэну пляц на вуліцы Юраўскай (Ракаўскай) і запісаў 9 тыс. злотых на маёнтку Глушынцы (ці Іслач). У 1735 годзе Я. Турчыновіч-Сушыцкі ахвяраваў рэзідэнцыі некалькі пляцовак з будынкамі. У 1738 годзе віленскі біскуп Міхал Зянковіч заснаваў пры кляштары брацтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі Шкаплернай.[4] У 1750 годзе староства шатроўскі Т. Ваньковіч падараваў манахам 2 плошчы на вуліцы Юраўскай і фальварак Доўгая Ніва (ці Кальварыя) з цагельнямі, які меў 10 моргаў ворнай зямлі і комплекс жылых і гаспадарачых пабудоў. Побач з фальваркам знаходзіліся кляштарныя могілкі з 36 капліцамі, якія ў 1795 годзе пераўтварыліся ў гарадскія парафіяльныя. У 1754 годзе ксёндз Т. Стацэвіч ахвяраваў 4 тыс. злотых на будаўніцтва Кальварыйскага касцёла, пры якім з 1755 года распачало дзейнасць брацтва Панскай Мукі.[4] Апроч таго, кляштару належалі некалькі пляцаў у горадзе з камяніцамі і крамы на рынку. У 1763 годзе староста менскі Міхаіл Валадковіч вымураваў у стылі барока касцёл Святой Марыі Магдалены і кляштар. Станам на 1796 год у рэзідэнцыі было 5 манахаў, аднак праз два гады біскуп Якуб Дадэрка скасаваў кляштар і перавёў сюды францысканцаў. Па задушэнні вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў расійскія ўлады канфіскавалі будынкі і высялілі з іх манахаў. Будынак касцёла выкарыстоўваўся пад склад, а ў 2-я пал. XIX ст. яго зруйнавалі. Беларускі падарожнік і краязнавец Уладзіслаў Сыракомля ў сяр. XIX ст. пісаў[1]:
АрхітэктураМураваны 3-нефны касцёл паводле памераў не саступаў касцёлу бернардзінак (цяперашні праваслаўны кафедральны сабор Св. Духа).[1] Цэнтральны неф пераходзіў у невялікі прэзбітэрый з паўкруглай алтарнай апсідай. Галоўны бязвежавы фасад выходзіў на вуліцу Ракаўскую.[4] Інтэр'ер касцёла перакрывалі крыжовыя скляпенні, яго ўпрыгожвалі 6 разных драўляных і мураваных алтароў. Галоўны мураваны шмат'ярусны алтар меў пышны ляпны дэкор, аптычныя роспісы і фігурку ўкрыжаванага Хрыста. У ім знаходзіліся абразы Найсв. Дзевы Марыі, Св. Яна і Марыі Магдалены. 4 бакавыя маляўнічыя аптычныя алтары мелі абразы Найсв. Дзевы Марыі, Свв. Юзафа, Тэклі, прарока Ільі. Пад касцёлам размяшчалася невялікая мураваная крыпта.[5] Побач з касцёлам знаходзіўся Г-падобны ў плане 1-павярховы кляштарны корпус, а таксама 2-павярховая мураваная камяніца і комплекс драўляных гаспадарчых пабудоў.[6] Цікавыя факты
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia